18 траўня 2024, Субота, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларускія вайскоўцы заходзілі на тэрыторыю Украіны, гэтаму ёсць сотні сведчанняў»

50
«Беларускія вайскоўцы заходзілі на тэрыторыю Украіны, гэтаму ёсць сотні сведчанняў»

Беларус адказаў хрэнінскаму ідэолагу.

Начальнік Галоўнай управы ідэалагічнай працы Мінабароны Леанід Касінскі заявіў, што «Расея ніколі не прасіла Беларусь браць удзел у вайне супраць Украіны.

І лукашысты нібы ніяк не ўдзельнічалі ў пуцінскім уварванні. Чытач сайта Charter97.org востра адказаў ідэолагу з ведамства Віктара Хрэніна:

- Напэўна, ад празмернасці моцы Крэмль выпрошвае купіць утрая даражэй зброю ў Іране і КНДР. Прамудрыя пуціністы нават з Лаоса дадумаліся некалькі дзясяткаў 70-летніх Т-34 прыперці праз Далёкі Усход.

Лукашэнкаўскія вайскоўцы заходзілі на тэрыторыю Украіны ў 2022 годзе, чаму ёсць сотні сведчанняў. Тады нелегітымны як шакал спадзяваўся ўрваць кавалак ад абяцанай Пуціным хуткай перамогі. Зразумеўшы, што бліцкрыгу не будзе, самазванец сцяміў, што ягоны адкрыты ўдзел у вайне будзе хуткім і балючым самагубствам. Але лукашысты ўжо зарабілі на Гаагу ўдзелам у пуцінскіх злачынствах.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках