18 траўня 2024, Субота, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі кулічоў можна з'есці на Вялікдзень

7
Колькі кулічоў можна з'есці на Вялікдзень

Адказ лекаркі.

Колькасць з'едзенага за святочным сталом павінна адпавядаць вашым фізічным магчымасцям, асабліва пасля трымання посту. Для кожнага свая норма – разбіраемся якая.

З гледзішча фізіялогіі пост, у тым ліку напярэдадні Вялікадня, мяняе працу стрававальнай сістэмы, таму выхад з яго павінен быць паступовым, расказала лекарка-дыетолаг, к.м.н. Аксана Міхалёва, піша Газета.Ru.

Багацце прадуктаў пасля строгіх абмежаванняў можа прывесці да праблемаў з ЖКТ.

Паколькі куліч – высокакаларыйны прадукт, у ім шмат тлушчу і лёгказасваяльных вугляводаў. Людзям, якія пакутуюць на дыябет, атэрасклероз, маюць залішнюю вагу, лекарка рэкамендуе з'есці не больш за адзін кавалачак ласунку (100–150 г). Калі ў чалавека няма праблемаў са здароўем, можна дазволіць сабе порцыю большую – да 300 г.

«Традыцыйна кулічамі частавалі суседзяў, родных, сяброў і дзяліліся гэтым смачным прадуктам, таму кожнаму даставаўся толькі кавалачак, і гэта правільна», – падкрэсліла спецыялістка.

Хатні куліч, выпечаны з натуральных прадуктаў, будзе добрай стравай пасля харчовых абмежаванняў. Ён багаты на складаныя і простыя вугляводы для папаўнення энэргіі.

А начынне з сухафруктаў, цукатаў і арэхаў утрымлівае вітаміны, мінералы, амегу-3 кіслоты, цынк, селен, кальцый.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках