Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Павал Шарамэт: гэта не апошні ліст, які даказвае датычнасьць улады да выкраданьня людзей
11:02, 11/06/2001

“Сёньня супрацоўнікі сьледчай групы па справе Завадзкага аказаліся ў вельмі небясьпечнай сытуацыі. У генэральнай пракуратуры яны ізгоі, ціск на іх настолькі вялікі, што яны проста не вытрымліваюць пастаянных запужваньняў і пагрозаў у свой адрэс і адрэс сваіх блізкіх. Двое сьледчых ужо памерлі пры дзіўных абстаінах, нібы ад сардэчнага прыступу. Памёр і галоўны сьведка па спрае Завадзкага. Сьледчыя зразумелі, што лепш усё адкрыта распавесьці, чым раптоўна памерці ад сардэчнага прыступу”, -- пракаметаваў прэсаваму цэнтру Хартыі’97 сэнсацыйнае прызнаньне работніка сьледчай групы пракуратуры Рэспублікі Беларусь Зьміцера Петрушкевіча, што датычыць рассьледаваньня “гучных справаў” аб зьнікненіні ў Беларусі вядомых людзей кіраўнік спэцпраэктаў ГРТ Павал Шарамет.

“Тое самае зрабілі былы генпракурор Бажэлка і экс-глава КДБ Мацкевіч. Ніхто не чакаў, што яны пойдуць супраць Лукашэнкі. Але яны гэта зрабілі, калі арыштавалі начальніка САХРу МУС Паўлючэнка. Яны таксама не вытрымалі гэтага ўціску і застрашэньня, што прымушалі маўчаць пра тое страшна, што адбываецца ў краіне.

У мяне ёсьць інфармацыя, што Лукашэнка склаў сьпіс людзей, якіх неабходна нейтралізаваць на працягу трох месяцаў, што засталіся да выбараў. Размова йдзе пра крокі, якія б маглі вывесьці іх з гульні: застрашэньнях, псыхалягічным ціску. Прэвентыўных затрыманьнях.

У прыватнасьці, для выкананьня гэтай задачы ў Маскву выехала аператыўная група, якая абавязана адсьлежваць сувязі беларусаў з апазыцыяй. “Сочка” ідзе за дырэктарам “Рубіну” Лашкевічам, генэралам Паўлавым, былым намесьнкам страшыні КДБ Кезам.

Сёньня вельмі важна, што гэты чалавек не пабаяўся назваць сваё імя. Вельмі важна. І я думаю, што гэта безумоўна не апошні ліст, які даказвае датычнасьць уладаў да выкраданьня людзей”
, -- дадаў Павал Шарамет.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: