Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аўтары сэнсацыйнага ліста – рэальныя людзі 11:04, 11/06/2001
“Радыё Свабода” высьветліла, што аўтар скандальнага ліста, які раскрывае падрабязнасьці сьледзтва па справе Зьміцера Завадзкага, Зьміцер Петрушкевіч сапраўды зьяўляецца дзейным супрацоўнікам пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Ён насамрэч працуе сьледчым пракуратуры Савецкага раёну, і ў студзені 2001 года быў накіраваны на працу ў сьледчую групу Генэральнай пракуратуры РБ па справе Завадзкага.
Другі ўдзельнік інтэрвію А.Случак – сапраўды ў свой час працаваў сьледчым у пракуратуры. Гэта таксама падцьвердзілі ягоныя былыя калегі, супрацоўнікі пракуратуры, якія аднак не паведамілі, у які час і чаму А. Случак сышоў у адстаўку.