Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чаму адключылі расейскія тэлеканалы? 11:05, 11/06/2001
Сёньня ў Беларусі раптам спынілася вяшчаньне расейскіх тэлеканалаў – ГРТ, РТР, НТБ, “Культуры”. Дзяржаўная тэлерадыёкампанія запэўнівае, што перапынак зьвязаны з прафілактыкаю абсталяваньня і нібыта мерапрыемства плянавае. Аднак пра адваротнае кажа хаця б тое, што ніводнае выданьне, якое друкуе тэлевізыйныя праграмы, аб адключэньні расейскіх тэлеканалаў ніхто не папярэдзіў.
Прычынаў, якія прымусілі беларускія ўлады адключыць расейскія тэлеканалы, пакінуўшы адзіны падкантрольны ім канал БТ, дастаткова. Па-першае, Лукашэнка, які заявіў пра сваё жаданьне прымаць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, наўрадці спадабалася, што ўчора вечарам ягоныя супернікі – чацьвёра з дэмакратычнай “пяцёркі” Міхаіл Чыгір, Сяргей Калякін, Павал Казлоўскі і Сямён Домаш выступілі ажно на двух расейскіх тэлеканалах – ГРТ і ТБ-6.
Другая, ня меньш важкая прычына – сэнсацыя сёньняшняга дня, якую не маглі б прапусьціць расейскія тэлеканалы. Гэта ліст супрацоўніка сьледчай групы генпракуратуры па справе Зьміцера Завадзкага Зьміцера Петрушкевча, які распавёў аб перашкодых, якія ўчыняюцца ўладаю ў расьсьледаваньні справы аб зьнікненьні аператара ГРТ, і пра іхнюю датычнасьць да цэлага ланцуга загадкавых зьнікненьняў вядомых у Беларусі людзей.