Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі рэжым стане яшчэ й злачынным 11:06, 11/06/2001
“Калі гэтыя факты падцьвердзяцца, то мы будзем мець справу ня толькі з недэмакратычным і нелігітымным, але й злачынным рэжымам”, - пракамэнтаваў ліст супрацоўніка пракуратуры Зьміцера Петрушкевіча, што выкрываў уладу ў выкраданьнях і забойствах палітычных апанентаў, міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саньнікаў.
“Чым далей, тым больш людзі разумеюць, што адна справа змагацца з апазыцыяй адкрытымі метадамі: паступовым зьнічтажэньнем незалежнай прэсы ці ўціскам моладзевай актыўнасьці. І што зусім іншая справа – учыняць жахлівыя злачынствы. Гэтыя людзі знайшлі правільны выхад – адкрыта зьвяртацца да народу й распавядаць яму пра тое, што адбываецца насамрэч. Тым самым яны здолеюць, калі не ўратавацца ад унутранных разборак, то хаця б паспрабуюць распавесьці праўду”, -- заявіў Андрэй Саньнікаў.
Зусім ня зьдзіўлены зьяўленьнем такога ліста лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які паведаміў прэсавай службе Хартыі’97, што “гэта павінна было адбыцца рана ці позна. Мы даўно валодаем інфармацыяй, што супрацоўнікі самых розных ведамстваў, і КДБ, і МУС, і пракуратуры, не вытрымліваюць і спрабуюць супраціўляцца, заяўляць пра сваё нежаданьне судзейнічаць чамусьці злачыннаму. Але адбываецца ўсё гэта ўнутры гэтых ведамстваў, і мы ня ведаем гэтых людзей, і яны змагаюцца па-аднаму. Калі яны заговораць адкрыта –- гэта толькі справа часу”.