19 лiстапада 2024, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: «Калi беларускiя ўлады не прыслухаюцца да прапановы Еўрасаюза, непазбежна наступяць сацыяльныя цяжкасцi»

Мiнгарвыканкам даў дазвол на правядзенне акцыi 14 кастрычнiка. Аднак чыноўнiкi не зацвердзiлi маршрут, прапанаваны арганiзатарамi Маршу. Як звычайна, улады прапанавалi ўдзельнiкам мерапрыемства сабрацца перад будынкам Акадэмii навук i прайсцi па тратуарах праспекта Незалежнасцi i вулiцы Сурганава да плошчы Бангалор. У парку Дружбы народаў мусiць адбыцца мiтынг. Тым не менш адзiн з заяўнiкаў i арганiзатараў "Еўрапейскага маршу", намеснiк старшынi Партыi БНФ Вiктар Iвашкевiч лiчыць рашэнне мiнскiх улад станоўчым.

-- Гэта дае магчымасць тым людзям, якiя баялiся прыходзiць на шэсце, спакойна iсцi да месца дазволенага збору, -- кажа Вiктар Iвашкевiч у інтэрв’ю “Народнай волі”. -- Асаблiва гэта важна з улiкам таго, што на шмат якiх прадпрыемствах у людзей пачалi браць падпiскi, што яны не пойдуць на "Еўрапейскi марш". Цяпер яны будуць ведаць, што дадзеная акцыя легальная i законная.

-- Але ж улады зацвердзiлi iншы маршрут i сваё рашэнне яны агучылi лiтаральна за некалькi дзён да акцыi...

-- Заяўку ў Мiнгарвыканкам мы падалi яшчэ 15 жнiўня. Спадзявалiся, што за два месяцы ўлады здолеюць узгаднiць з намi маршрут Маршу. Аднак улады -- i рэспублiканскiя, i мiнскiя -- не давалi нiякага адказу. Таму на працягу жнiўня мы паведамлялi толькi аб тым, што "Еўрапейскi марш" будзе, а пазней пачалi даваць iнфармацыю аб месцы збору, якi ўказалi ў заяўцы.

Сапраўды, Мiнгарвыканкам толькi за 4 днi да правядзення акцыi даў дазвол i адмовiўся праз СМI даваць iнфармацыю пра сваё рашэнне. Абавязак апавясцiць людзей яны ўсклалi на арганiзатараў Маршу. Мы, канешне, гэта робiм праз тыя сродкi iнфармацыi, якiя нам даступны. Але не выключаем, што частка людзей можа не даведацца пра рашэнне Мiнгарвыканкама, i таму 14 кастрычнiка арганiзатары прыйдуць ў 14.00 на Кастрычнiцкую плошчу, каб заклiкаць людзей iсцi да месца дазволенага збору. Усе астатнiя будуць збiрацца на пляцоўцы ля Акадэмii навук, адкуль потым распачнецца шэсце.

-- Цi прыедуць на "Еўрапейскi марш" у Мiнск прадстаўнiкi еўрапейскiх структур?

-- Запрашэннi мы дасылалi, i гасцей з замежжа чакаем. Але пакуль я не магу сказаць, хто прыедзе, не ведаю, цi атрымалi яны вiзу. Запрашалi мы спiкера Еўрапарламента Ханса-Герт Петэрынга, дакладчыкаў па Беларусi з розных парламентскiх асамблей, прадстаўнiкоў АБСЕ.

-- Спадар Iвашкевiч, раней вы казалi, што чакаеце каля 30 тысяч удзельнiкаў Маршу. Калi вашы прагнозы спраўдзяцца i 14 кастрычнiка на вулiцы Мiнска выйдзе такая вялiкая колькасць людзей, як будуць развiвацца падзеi? Рэвалюцыя пачнецца?

-- Дадзеная акцыя -- ёсць адказ беларускага грамадства на зварот Еўракамiсii да беларускага народа i ўрада. I тая грамадзянская супольнасць, якая прыйдзе на "Еўрапейскi марш", прадэманструе, што мы гэты зварот пачулi, што мы хочам гэтага супрацоўнiцтва i патрабуем ад беларускага ўрада, каб ён таксама адгукнуўся на зварот Еўракамiсii. "Еўрапейскi марш" -- гэта дэманстрацыя за еўрапейскую iнтэграцыю, гэта не пратэст супраць улады, не тым больш яе звяржэнне. Наадварот, наша манiфестацыя ставiць мэту заклiкаць людзей, якiя сёння кiруюць Беларуссю, дзеля iнтарэсаў Бацькаўшчыны пайсцi на супрацоўнiцтва з Еўропай. "Еўрапейскi марш" -- гэта не Майдан i не рэвалюцыя.

Пытанне другое. Калi беларускiя ўлады не прыслухаюцца да прапановы Еўрасаюза, не прыслухаюцца да рэакцыi грамадзянскай супольнасцi i будуць заставацца самаiзаляванымi ад цывiлiзаванага свету, працягваць неразумную палiтыку, тады непазбежна наступяць сацыяльныя цяжкасцi. I ўжо тады людзi, абураныя ростам цэн, маленькiмi заробкамi i iнфляцыяй, выйдуць на вулiцы з патрабаваннем адстаўкi правiцеляў. Вось тады будуць пратэсты. Але гэта ўжо будзе ў наступным годзе.

-- Адказ Пяткевiч, на ваш погляд, хiба не ёсць прыклад неразумнай палiтыкi ўлад?

-- Зразумела, што людзям, якiя прызвычаiлiся толькi давiць, думка пра тое, што трэба размаўляць, прыходзiць цяжка. Але мы спадзяёмся, што ўлады змогуць уразумець, што дыялог i супрацоўнiцтва лепш за канфрантацыю. Але калi ўлады выберуць канфрантацыю, то яна ўдарыць па iх.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках