10 студзеня 2025, Пятніца, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Еўрапарламента патрабуе вызваліць арганізатараў Еўрапейскага Марша

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, польскі дэпутат Богдан Кліх выказаў абурэнне "пераследам дэмакратычна абраных прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі" і арганізатараў акцыі апазіцыі Еўрапейскі Марш. Еўрапарламентар накіраваў адпаведны зварот беларускім амбасадарам у Бельгіі і Польшчы.

"Як такія дзеянні выглядаюць на фоне заяў беларускіх улад і Вашых уласных наконт гатоўнасці Беларусі палепшыць стасункі з Еўразвязам?" – пытае аўтар беларускіх амбасадараў у Бельгіі і Польшчы.

Дзеянні ўлад, на яго думку, падрываюць давер да выказванняў афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі і дэманструюць, што "Беларусь нельга лічыць надзейным партнёрам ЕЗ".

Нагадаем, што лідэр СПБ Анжаліка Борыс, рэдактар часопіса "Magazyn Polski na uchodzstwie" Ігар Банцер былі затрыманыя міліцыяй увечары 10 кастрычніка па абвінавачванні ў "нецэнзурнай лаянкі ў грамадскім месцы". Ноч затрыманыя правялі ў следчым ізалятары. 11 кастрычніка суд Ленінскага раёна Гародні прысудзіў Банцера да 10 сутак арышту. Анжаліка Борыс была аштрафаваная на 460 тысяч.

Усяго па нашай ацэнцы, за арганізацыю Еўрапейскага Марша былі затрыманыя больш за 50 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках