Лукашэнка паслаў асабісты самалёт за Кіркоравым (Фота)
19- 12.10.2007, 10:19
Учорашнім візітам Філіпа Кіркорава ў Менск былі здзіўленыя не толькі беларусы, але і сам спявак. Напярэдадні ўвечары яму патэлефанавалі памочнікі прэзідэнта Беларусі і сказалі, што Лукашэнка хоча, каб Кіркораў зняўся ў фільме. У якім – казаць не сталі. Філіп, нядоўга думаючы, пагадзіўся.
У Менск Кіркорава даставіў асабісты самалёт Лукашэнкі, піша "КП". Сустракалі яго з усімі ўшанаваннямі. Сцюардэса трымала над галавой парасон, каб спявак не змок, хоць ад трапа да машыны было ўсяго некалькі метраў.
Высветлілася, што Кіркораў узяў удзел у эпізадычнай ролі і сыграў анёла ў камедыі «На спіне ў чорнага ката». Сюжэт такі: два пенсіянеры выйгралі ў латарэю неблагую суму грошай і пайшлі лавіць таксі. І раптам перад імі спыняецца белы лімузін і з яго выходзіць Кіркораў, усміхаецца і сыходзіць, саступаючы лімузін старым. Здымкі праходзілі на Прывакзальнай плошчы Менска, прама перад чыгуначным вакзалам. Шматлікія разявакі не маглі паверыць сваім вачам.
Зняўшыся ў гэтай сцэне, Кіркораў з'ехаў на асабістую сустрэчу з Лукашэнкам.