10 студзеня 2025, Пятніца, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадукты працягваюць даражэць!

4

У суботу, 6 кастрычніка, газеты пісалі, як выраслі цэны на алей (удвая), на курыныя кумпячкі (на 2 тыс.руб.). Але гэта яшчэ не мяжа! Ужо 10 кастрычніка з тугой у вачах пенсіянеры адлічвалі 6900 – 7500 рублёў за кілаграм курынай тушкі, а на цэнніках на алей «Золотая семечка» ў большасці кропак красавалася лічба 4750 руб. Прагнозы прадаўцоў наконт росту цаны да 5 тысяч за бутэльку апраўдваюцца!

Памідоры ўжо па 3 тысячы (падаражэлі на тысячу рублёў). Перац па 3,5 (падаражэў на 1700 рублёў). Не змянілася цана на бульбу, моркву, лук, бурак і капусту, паведамляе «КП в Беларуси».

Але самае жаласнае гледзішча ўяўляюць сабою малочныя шэрагі.

– Напішыце-напішыце: так працаваць немагчыма! – скардзяцца прадаўцы. – Ваўкавыскі алей і сыр, пра якія людзі часта пытаюць, увогуле вазіць перасталі. За апошні тыдзень сыр падаражэў амаль на 3 тысячы рублёў. Штораз на яго новая цана, у дзень – на 300 – 400 рублёў даражэй, і прывозяць толькі два-тры гатункі, раней было дзесяць гатункаў!

Берасце

Каўбаса падаражэла з прычыны забароны на ўвоз мяса з Еўропы

– Горад Берасце сярод абласных цэнтраў займае чацвёртую пазіцыю па цэнах на прадукты харчавання, – упэўнівае намеснік начальніка ўпраўлення цэнавай палітыкі Берасцейскага аблвыканкама Канстанцін РЭЧЫЦ. – Хоць яшчэ 5 – 6 гадоў таму мы былі на другім месцы.

Напэўна на сітуацыю паўплывала створаная ў Берасці свабодная эканамічная зона. Менавіта ў ёй знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Беларусі мясакамбінатаў. Праўда, сёння прадпрыемству забаранілі ўвозіць для перапрацоўкі польскае мяса, і яго праца затарможаная. Самі берасцейцы таксама не могуць завезці з Польшчы ні грама каўбасы ў сувязі з забаронамі на ўвоз мясной прадукцыі. І на цэнтральным рынку Берасця тут жа падняліся цэны на мяса як мінімум на тысячу рублёў.

Гомель

Цэны растуць на ўсё

Загадчыца адной з крам Аблгандльсаюза распавяла «Комсомолке», што прадукты даражэюць, як правіла, у першыя дні месяца:

– Гэта ўжо як закон: на хлеб і малако ў верасні і кастрычніку цэны павысіліся, таго жа чакаем і на пачатку наступнага месяца. Падаражанне малаважнае – на 1 - 2 працэнты, гэта значыць 10 – 30 рублёў. Хай, хлеб «Траецкі» (буханка 800 грамаў) цяпер каштуе 1300 рублёў, у жніўні цана была ледзь большай за 1200. Тое ж і з малочнымі прадуктамі. Цукар цяпер у Гомелі прадаецца па цане 1890 рублёў за кілаграм, раней каштаваў 1750, але яго падаражанне было на пачатку лета. Прыкметнае скарачэнне паставак як малочных прадуктаў, так і птушкі. Мы ўжо забылі, як выглядае курыная печань. Дзіўна, але і пладова-ягадных вінаў амаль не стала.

У фірмовых крамах птушкафабарык дэфіцыту курэй пакуль не адчуваецца, аднак падаражанне тут не ўтойваюць. Кілаграм бройлерных куранятаў птушкафабрыкі «Рассвет» стаў каштаваць 6480 рублёў, падаражэўшы за апошні месяц на 410 рублёў. Падаражэлі і яйкі – прыкладна на 400 рублёў.

Усе апытаныя ля выхаду з універсамаў пакупнікі адзначалі відавочнае падвышэнне цэнаў. «Ды ўсё падаражэла! І дэфіцыт пачынаецца – за смятанай сёння другі раз прыходжу ў краму. Усе кажуць, на Расею пайшлі беларускія тавары…» – разважае пенсіянерка Тамара Сцяпанаўна Прыходзька.

Віцебск

Рэкардсмен па падаражанні ў Віцебску – алей

Харчовыя тавары ў Віцебскай вобласці ў верасні па дачыненні да жніўня падаражэлі на паўтара працэнта. Ледзь-ледзь менш, чым у сярэднім па рэспубліцы. Напрыклад, гародніна, як распавялі ў аддзеле коштаўтварэння аблвыканкама, і ўвогуле патаннела. Рэкардсмен па падаражанні, вядома ж, алей. Калі 4 верасня бутэльку алею можна было купіць за 2850 – 3770 рублёў, то 9 кастрычніка – за 3770 – 4980. Гэта, зноў жа, паводле справаздачнасці. 11 кастрычніка ў першай краме, якая была па дарозе, карэспандэнт «Комсомолки» ўбачыў новую цану – алей "Слобода" па 5 220.

Прыкметна падаражэлі ў Віцебску за месяц (з 4 верасня па 10 кастрычніка) кураняты-бройлеры – з 5950 – 6190 да 6280 – 6540. Не вельмі прыкметна – хлеб, крупы, фарш, сметанковае масла, смятана, тварог. Не змяніліся цэны на лімоны, мінералку, цыгарэты, цукар, соль, запалкі, піва.

КАМЕНТАР СПЕЦЫЯЛІСТА

Цэны растуць, таму што ўсё скупляе Расея

– Рост цэнаў на алей, сыры і іншую малочную прадукцыю выкліканы адменай льгот для Расеі на закуп усёй гэтай прадукцыі ў Еўразвязе. Плюс на Украіне па патрабаваннях ветнадзора былі закрытыя каля 30 прадпрыемстваў, – растлумачылі «Комсомолке» ў аддзеле збыту ААТ «Холопеничский МСЗ». – Вялікі попыт з малой прапановай па законах рынку спарадзілі рост цэнаў. Раз бяруць, ды яшчэ з стоадсоткавай перадаплатай, чаму б і не зрабіць цану вышэйшай? З прычыны таго, што нашым вытворцам больш выгодна стала працаваць з Расеяй, а не з унутраным рынкам, выраслі цэны і скараціўся асартымент. Але з прычыны таго, што мы не хочам губляць ранейшых кліентаў, мы працуем з імі па раней заключаных дамовах. Рост цэнаў, я думаю, ужо на гэтым тыдні спыніцца. Апошнія цэны былі ўжо не вельмі прымальныя для расейцаў. Але сыр па 6,98 даляры (каля 15 тыс.руб. – Аўт. ) і алей па 4,1 даляра (каля 9 тысяч, то бок, 1800 за пачку. - Аўт.) расейцы адрываюць з рукамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках