10 студзеня 2025, Пятніца, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям'я Казуліна звярнулася ў ААН

2

У Камітэт ААН па правах чалавека пададзеная скарга з нагоды парушэння правоў экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна. Пра гэта 11 кастрычніка на прэс-канферэнцыі грамадскай камісіі "Свабоду Казуліну і іншым палітвязням" паведаміла дачка А.Казуліна Вольга.

Паводле яе слоў, 11 кастрычніка яна і былы адвакат А.Казуліна Ігар Рынкевіч перадалі ў прадстаўніцтва ААН у Беларусі скаргу адносна парушэнняў правоў апазіцыйнага палітыка. Пасля гэтая скарга павінна паступіць у Камітэт ААН па правах чалавека.

"У скарзе мы адзначаем, што крымінальная справа ў дачыненні майго бацькі з'яўляецца палітычна матываванай. Мы просім Камітэт ААН па правах чалавека ў тэрміновым парадку разгледзець справу Казуліна, дамагчыся яго вызвалення з месца зняволення і патрабуем ад Рэспублікі Беларусь кампенсаваць яму маральную і матэрыяльную шкоду ў памеры двух мільёнаў еўра", – заявіла В.Казуліна.

"Два мільёны еўра не такая вялікая сума для дзяржавы, улічваючы, якія пакуты прычынілі бацьку. І не толькі як бацьку, але і як кандыдату ў прэзідэнты, і як грамадзяніну Рэспублікі Беларусь", – адзначыла В.Казуліна.

"Майго бацьку трэба ратаваць. І я спадзяюся на тое, што справа Аляксандра Казуліна агульнавядомая ў свеце. Таму я разлічваю, што Камітэт па правах чалавека ў пазачарговым парадку разгледзіць гэтую скаргу", – сказала В.Казуліна.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі праваабаронца Алег Воўчак, да канца года будзе пададзеная яшчэ адна скарга ў Камітэт ААН па правах чалавека – гэтым разам аб парушэнні выбарчых правоў А.Казуліна як кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Па словах А.Волчака, гэтую скаргу мае намер падпісаць і другі былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі, Аляксандр Мілінкевіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках