10 студзеня 2025, Пятніца, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любамір Регак: «12 прапаноў ЕЗ – гэта цывілізацыйная аснова еўрапейскай супольнасці»

Еўразвяз максімальна зацікаўлены ў тым, каб Беларусь увайшла ў агульнаеўрапейскую прастору, заявіў часовы павераны ў справах Славакіі ў Беларусі Любамір Рэгак у інтэрв'ю БелаПАН. Дыпламат у складзе дэлегацыі амбасадараў краін Еўразвяза наведвае 11–12 кастрычніка Гомельскую вобласць.

Л.Рэгак адзначыў, што з гэтай мэтай Еўракамісія распаўсюдзіла летась інфармацыю пра тое, што можа даць супрацоўніцтва ЕЗ з Беларуссю і якіх Еўропа чакае крокаў ад беларускіх улад. "Гэтыя крокі я б не назваў умовамі, хутчэй рэкамендацыямі. Гэта тыя пункты, якія мы лічым цывілізацыйнай асновай еўрапейскай супольнасці, і яны не павінны быць у супярэчнасці з інтарэсамі грамадзян Беларусі. Гаворка ідзе пра вызваленне людзей, якія знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах, а таксама пункты па фармаванні эканамічнай серады, якая будзе ў такіх жа ўмовах, як эканамічная серада ў краінах ЕЗ, каб не ўзнік астравок у моры свабоднага рынку", – падкрэсліў суразмоўца.

Па словах Л.Рэгака, Славакія, старшынствуючы ў Савеце міністраў Рады Еўропы, будзе працягваць зважаць на праблемы інтэграцыі Беларусі ў агульнаеўрапейскую прастору. "Грамадзяне Беларусі павінны мець магчымасць выкарыстаць механізмы Рады Еўропы, а таксама механізмы абароны ў міжнародных судах. Еўразвяз будуецца на пэўных каштоўнасцях: павага чалавека, яго правоў, свабодаў і інтарэсаў, вяршэнства закона. Выкананне нашых рэкамендацый – пытанне прынцыпаў. Не думаю, што прынцыпы Беларусі павінны быць іншымі, чым прынцыпы Еўразвяза", – лічыць часовы павераны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках