10 студзеня 2025, Пятніца, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яраслаў Раманчук: «Да бою курантаў газавы канфлікт толькі разгарыцца»

2

Пачаліся перамовы па пастаўках расейскага газу ў Беларусь у 2008 годзе. Як вядома, у мінулым годзе адпаведнае пагадненне было падпісанае за некалькі хвілін да Новага года.

Ці паўторыцца сітуацыя зноў, ці пагодзіцца беларускі бок на прапанаваную Расеяй формулу аплаты за «блакітнае золата» і якая можа быць новая цана, абмяркоўваюць эксперты “Завтра твоей страны”.

Кіраўнік Цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук прытрымліваецца меркавання, што да бою курантаў перамовы могуць і не завяршыцца.

– Праблема можа зацягнуцца і да наступнага года. А калі беларускі бок высуне, напрыклад, ультыматум і заявіць пра магчымасць несанкцыянаванага адбору газу, то Расея можа ўвогуле прыстрашыць спыненнем паставак. Тады канфлікт набудзе яшчэ больш жорсткія формы менавіта на пераломе года, – мяркуе эканаміст. – І тут ужо ўстае пытанне: у каго першага здадуць нервы.

На думку Яраслава Раманчука, больш за ўсё ўзнікне праблем з цаной на газ на ўнутраным рынку і на транзіт праз тэрыторыю Беларусі.

– Калі Расея патрабуе выконваць ужо падпісаныя беларускім бокам пагадненні, то тарыфы павысяцца да 130 – 135 даляраў за тысячу кубаметраў, у залежнасці ад таго, якая будзе сусветная цана на нафту. Калі Беларусь будзе настойваць на старай цане, то канфлікту не пазбегнуць. Тым больш што беларускі бок паспрабуе значна павялічыць тарыфы на транзіт газу з мэтай кампенсавання страт, звязаных з ростам цэнаў, – адзначае кіраўнік Цэнтра Мізэса.

Яраслаў Раманчук мяркуе, што беларускія службоўцы будуць настойваць на змене формулы разлікаў, сцвярджаючы, што яна недастаткова празрыстая і не дае магчымасці загадзя планаваць выдаткі, якія маюць быць.

– Дасягнутыя і падпісаныя пагадненні трэба выконваць, а калі беларускія перагаворшчыкі хочуць іх дэзавуяваць, то яны павінны пра гэта прама сказаць. А яны паводзяць сябе як партызаны: маўляў, падпісаныя дакументы ёсць, але ставіцца да іх можна як да ўмоўнасцяў, – адзначае эксперт у каментары “Завтра твоей страны”.

Яраслаў Раманчук упэўнены, што пагадненні выконваць давядзецца, таму што новае кіраўніцтва расейскага ўрада ў параўнанні з папярэднім менш схільнае да кампрамісаў і будзе праводзіць больш жорсткую палітыку ў стасунках з замежнымі партнёрамі, да якіх цяпер належыць і Беларусь.

Сябар АГП Аляксандр Дабравольскі адзначае палітычны складальнік праблемы.

– Расея патрабуе ад Беларусі таго, што Лукашэнка не хоча выконваць, а менавіта – «здаць тэрыторыю» пад кантроль Расеі, як таго хоча Пуцін. Не важна, як гэта магло бы выглядаць – саюзная дзяржава або ўваходжанне ў склад Расеі. Лукашэнка не хоча такога павароту падзей, таму чакаць літасці ад Расеі не прыйдзецца, цэны павысяцца, – адзначае палітык.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках