Брусэль будзе сачыць за Еўрапейскім Маршам у рэжыме рэальнага часу
2- 12.10.2007, 12:26
14 кастрычніка, у дзень Еўрапейскага Марша, «Офіс за дэмакратычную Беларусь» у Брусэлі арганізуе «прамую лінію» з Менскам. «Офіс за дэмакратычную Беларусь» прапаноўвае еўрапейскім палітыкам, прадстаўнікам еўраструктур, грамадскім дзеячам і журналістам сачыць за падзеямі ў Менску ў рэжыме рэальнага часу ў Інтэрнэце або з дапамогай мабільнай сувязі. Такім чынам, еўрапейскія палітыкі змогуць не толькі назіраць за Еўрапейскім Маршам, які праходзіць у Менску, але і адпаведным чынам рэагаваць.