Віктар Івашкевіч: «Выйшла бабуля, а міліцыянты выхапілі ў яе з рук «Народную волю» і ўцяклі…»
- 12.10.2007, 13:30
Каля офіса Партыі БНФ у Менску на вуліцы Машэрава (былая Варвашэні) дзяжураць некалькіх міліцыянтаў у цывільным, якія пазапраўна абшукваюць наведвальнікаў Управы. У моладзевых актывістаў, якія прыйшлі на Управу БНФ, канфіскоўваюць інфармацыйныя матэрыялы пра Еўрапейскі Марш.
«Абшукваюць трое міліцыянтаў у цывільным і забіраюць інфармацыйных матэрыялы да Еўрапейскага Марша. Або ўвогуле дзейнічаюць як дробныя хуліганы. Выйшла бабуля з Управы, а яны выхапілі ў яе з рук «Народную волю» і ўцяклі…», – распавёў прэс-цэнтру Хартыі’97 намеснік старшыні Партыі БНФ, кіраўнік аргкамітэта Еўрапейскага Марша Віктар Івашкевіч
Палітык паведаміў, што выйшаў пагаварыць з супрацоўнікамі міліцыі. «У мяне атрымалася ўпэўніць іх, што газета «Народная воля» і брашуры «Што ЕЗ можа даць Беларусі» – выдадзеныя легальна», – паведаміў Івашкевіч.