10 студзеня 2025, Пятніца, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Францыі патрабуе вызваліць арганізатараў Еўрапейскага Марша

Міністэрства замежных спраў Францыі асудзіла арышты прадстаўнікоў беларускай апазіцыі напярэдадні Еўрапейскага Марша. Такія дзеянні беларускіх улад, на думку французскага знешнепалітычнага ведамства, накіраваныя супраць прызначанай на 14 кастрычніка акцыі.

«Мы з трывогай даведаліся пра арышты, накіраваных супраць арганізатараў Еўрапейскага Марша, прызначанага на 14 кастрычніка ў Менску», – заявіў учора, 11 кастрычніка, афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі. – «Мы асуджаем дадзеныя дзеянні беларускіх улад, якія працягваюцца насуперак неаднаразовым перасцярогам з боку Еўрапейскага Звязу і яго дзяржаў-сябраў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках