10 студзеня 2025, Пятніца, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Тэндэнцыя фармавання ў Расеі культу асобы Пуціна насцярожвае

34
Лукашэнка: Тэндэнцыя фармавання ў Расеі культу асобы Пуціна насцярожвае

Тэндэнцыя фармавання ў Расеі культу асобы Пуціна насцярожвае, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на прэс-канферэнцыі для расейскіх рэгіянальных СМІ, адказваючы на адно з пытанняў. "Я вельмі хвалююся, каб Расея не скацілася ў савецкі час, калі ўсе ўскоквалі, крычалі "Слава КПСС!" і "Ура!". А калі я паглядзеў некаторыя эпізоды нядаўняга з'езду "Единой России", у мяне ўзнікла такая боязь", – сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі нідзе, акрамя кабінетаў дзяржустаноў, няма партрэтаў прэзідэнта або якой-небудзь "здравіцы" ў яго гонар. "Мне патрабавалася шмат часу, каб спыніць усякія спробы такога ўзвялічвання кіраўніка дзяржавы. Я заўсёды казаў: вось калі я не буду прэзідэнтам, тады вы зможаце мяне хваліць, колькі хочаце. А ўспяваць кіраўніка дзяржавы – гэта няшчыра, гэта хлусня", – падкрэсліў ён.

"Даваць ацэнку таму, што Уладзімір Пуцін узначаліў "Единую Россию", я не буду, бо не ведаю, для чаго ён гэта зрабіў. Я асабіста супернік усякіх таемных камбінацый, і выступаю за адкрытую палітыку. Я ніколі не буду шляхам нейкіх мудрагелістых камбінацый праштурхоўваць кагосьці ва ўладу, – заявіў прэзідэнт Беларусі. – З народам я заўсёды дзейнічаю гранічна чэсна і адкрыта, бо не хачу, каб, калі я перастану быць прэзідэнтам, мяне народ закідаў палкамі".

Гаворачы пра парламенцкія выбарах, Аляксандр Лукашэнка выказаўся ў падтрымку мажарытарнай сістэмы галасавання. "Я лічу, што ў кожнай акрузе павінен быць пэўны дэпутат, адказны перад сваімі выбаршчыкамі. А спісы такой магчымасці не даюць", – сказаў ён. "Выбарчыя спісы ствараюць нейкую дэзінфармацыю – бо расейскія грамадзяне, да прыкладу, будуць галасаваць не за "Единую Россию", а за Пуціна. І ўвогуле, я глыбока перакананы, што прэзідэнт павінен быць сапраўды беспартыйным", - дадаў беларускі кіраўнік.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках