Сасім і Юхневіч таксама «моцна» лаяліся
3- 12.10.2007, 17:21
Моладзевыя актывісты Павал Юхневіч і Мікіта Сасім прысуджаныя судом Фрунзенскага раёна да 7 і 5 сутак арышту адпаведна. Супрацоўнікі міліцыі зноў давалі ілжывыя сведчанні на працэсе, што апазіцыянеры нібыта "нецэнзурна лаяліся ў грамадскім месцы".
Прысуд актывістам вынесла суддзя Фрунзенскага суду Святлана Любецкая. У судзе давалі лжывыя сведчанні супрацоўнік крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Максім Ханецкі, капітан міліцыі Наталля Булаўская, маёр міліцыі Наталля Цянуніна.
Моладзевыя актывісты Мікіта Сасім і Павал Юхневіч былі затрыманыя 11 кастрычніка ў менскім мікрараёне Сухарава. Да актывістаў падышлі людзі ў цывільным, паказалі пасведчанні супрацоўнікаў міліцыі і заявілі, што моладзевыя актывісты нібыта падазраюцца ў здзяйсненні крымінальнага злачынства. Што гэта за "злачынства", міліцыянты не ўдакладнілі.