10 студзеня 2025, Пятніца, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады эканомяць на ацяпленні кватэр

У жылым фондзе Менска ацяпленне плануецца ўключыць не раней за панядзелак 15 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў Галоўным вытворчым упраўленні жыллёвай гаспадаркі Менгарвыканкама. Тут растлумачылі, што паводле дзейных нарматываў цяпло ў кватэры будзе пададзенае ў выпадку, калі сярэдняя тэмпература вонкавага паветра цягам 5 дзён не будзе перавышаць 8 градусаў цяпла. Але такі тэмпературны рэжым трымаецца ўжо чацвёрты дзень!

Усталяваны тэрмін у пяць дзён вылучаны не адвольна, а проста звязаны з будаўнічымі нормамі Беларусі. Ёсць нават такі тэрмін – будаўнічая кліматалогія, які засноўваецца на дадзеных аб сярэднемесячнай тэмпературы вонкавага паветра. Паводле разлікаў цеплатэхнічных характарыстык будынкаў, калі сярэднесутачная тэмпература вонкавага паветра цягам 5 дзён не перавышае 8 градусаў цяпла, то кліматычныя ўмовы ўнутры кватэр становяцца некамфортнымі для жыхароў. Гэта і з'яўляецца падставай для пачатку ацяпляльнага перыяду.

Такім чынам, калі да панядзелку не пацяплее, то бок усё падставы для ўключэння з гэтага дня ацяплення, гавораць спецыялісты. У выпадку прыняцця рашэння аб падачы цяпла ў жылы фонд дамы будуць падключацца паэтапна – па 20% штодня. Пасля батарэі пацяплеюць у грамадскіх і адміністрацыйных будынках. У апошнюю чаргу – у прамысловых прадпрыемствах.

Нагадаем, што ў мінулым ацяпляльным сезоне штомесячная плата за аднапакаёвую сярэднестатыстычную кватэру (разлічана па нарматыве) складала Br71876, двухпакаёвую – Br107440, трохпакаёвую – Br141564 і чатырохпакаёвую – Br182888. У цяперашнім сезоне аплата па жыроўках будзе залежыць ад тэмпературы паветра за акном і адпаведна ад колькасці спажытага цяпла, удакладнілі ў Галоўным вытворчым упраўленні жыллёвай гаспадаркі Менгарвыканкама.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках