Лукашэнка: Беларусь будзе імкнуцца наладзіць добрыя адносіны з ЕЗ
4- 13.10.2007, 11:53
Беларусь будзе імкнуцца наладзіць добрыя адносіны з Захадам і перш за ўсё з Еўразвязам. Аб гэтым заявіў 12 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для журналістаў расійскіх рэгіянальных СМІ.
Па словах беларускага кіраўніка, наша краіна павінна выбудоўваць такія адносіны, таму што ўжо сёння Беларусь прадае ў Еўрапейскім Звязе столькі, колькі і ў Расіі. “А раней мы 80% прадавалі ў Расіі і толькі 20% па ўсім свеце”, — адзначыў Лукашэнка.