10 студзеня 2025, Пятніца, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беніта Ферэра-Вальднер: «Беларусы могуць сабрацца ў любы момант, каб падтрымаць прапановы Еўразвяза»

Беніта Ферэра-Вальднер: «Беларусы могуць сабрацца ў любы момант, каб падтрымаць прапановы Еўразвяза»

Напярэдадні Еўрапейскага Марша ў Менску, які праводзіцца грамадзянскай супольнасцю ў падтрымку 12 вядомых прапаноў Еўразвяза, камісарка ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер звярнулася да беларусаў і адзначыла, што Еўрапейскі Звяз падтрымлівае іх мужнасць і заклікае выкарыстаць магчымасці, якія адкрываюцца, каб дамагчыся лепшага жыцця. Беларусы могуць сабрацца ў любы момант, каб падтрымаць прапановы ЕЗ па больш цеснаму супрацоўніцтву сказала Ферэра-Вальднер.

У інтэрв'ю еўрапейскаму спадарожнікаваму тэлеканалу "Europe by Satellite" (EbS) Беніта Ферэра-Вальднер выказала свой пункт гледжання на перспектывы развіцця стасункаў паміж ЕЗ і Беларуссю.

Як адзначыла еўракамісарка, ЕЗ спадзяецца на тое, што Беларусь стане дэмакратыяй, якая функцыянуе, і ў хуткім часе будзе ўключаная ў Еўрапейскую палітыку добрасуседства. Маюцца ўсе магчымасці для плённага супрацоўніцтва. Кіраўніцтва Беларусі азнаёмленае з рэкамендацыямі Еўразвяза, аднак, на думку Ферэра-Вальднер, ніводная з рэкамендацый не была выкананая: сёння ў Беларусі працягваюцца затрыманні, няма свабоды СМІ, сходаў, што абсалютна непрымальнае.

Адказваючы на пытанне аб перспектывах супрацоўніцтва Беларусі і ЕЗ у рамках праграмы суседства, Беніта Ферэра-Вальднер спаслалася на дакумент, прыняты ў лістападзе 2006 года, у якім змешчаныя прапановы па паляпшэнні сітуацыі ў Беларусі. Еўракамісарка падкрэсліла, што супрацоўніцтва ЕЗ і Беларусі ў інтарэсах абодвух бакоў. Пры ўключэнні краіны ў Еўрапейскую палітыку добрасуседства для беларусаў былі б палегчаныя ўмовы ўезду ў ЕЗ, удзел у еўрапейскіх адукацыйных праграмах, яны атрымалі б лепшыя эканамічныя ўмовы, у прыватнасці ў галіне экспарту тавараў і паслуг. Акрамя таго, у рамках палітыкі добрасуседства ЕЗ гатовы фінансаваць абаронныя аб'екты Беларусі. У сваю чаргу наша краіна магла б падаваць Еўропе транзітныя паслугі, супрацоўнічаць у галіне энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя.

Ферэра-Вальднер звярнула ўвагу на падтрымку, якую ЕЗ робіць дэмакратычным працэсам у Беларусі: дапамога незалежным СМІ, фінансавую падтрымку няўрадавым арганізацыям, якія працуюць у гэтай галіне, асуджэнне магчымых парушэнняў правоў чалавека ў краіне.

Што тычыцца перспектыў стасункаў ЕЗ і Беларусі, еўракамісарка падкрэсліла, што ад ЕЗ паступіла прапанова па супрацоўніцтве ў рамках палітыкі добрасуседства. Кіраўніцтва ЕЗ хоча бачыць беларусаў у якасці партнёраў у рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, адзначыла еўракамісарка. ЕЗ падтрымлівае адвагу беларусаў і выказвае салідарнасць з іх меркаваннем.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках