Спецдакладчык ПАРЕ не прыедзе ў Менск, калі будуць праблемы з Еўрапейскім Маршам
- 13.10.2007, 13:33
Дэпутат Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Андрэа Рыгоні адменіць сваю паездку ў Беларусь, калі ўлады будуць замінаць правядзенню Еўрапейскага Марша. «Гэтая заява, са спасылкай на Андрэа Рыгоні, паступіла з яго офіса ў Страсбургу», – паведаміў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Нагадаем, што італьянскі парламентарый з'яўляецца спецдакладчыкам па Беларусі Палітычнага камітэта ПАРЕ. Ён збіраецца прыехаць у Менск 17 кастрычніка і сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі.
Другому вядомаму дэпутату ПАРЕ Хрыстосу Пургурыдасу беларускія ўлады адмовілі ў выдачы візы. Як вядома, кіпрскі парламентарый прадставіў у ПАРЕ даклад аб палітычных знікненнях у Беларусі.