10 студзеня 2025, Пятніца, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Артур Клінаў: «Колькі можна знаходзіцца ў стане паўзы? Час ужо зрабіць выбар!»

Артур Клінаў: «Колькі можна знаходзіцца ў стане паўзы? Час ужо зрабіць выбар!»

Актыўную грамадзянскую пазіцыю прадэманстраваў Артур Клінаў – мастак, рэдактар часопіса «пARTизан», аўтар біяграфічнага рамана і цэлай серыі авангардысцкіх праектаў. У інтэрв'ю «Нямецкай хвалі» мастак назваў беларускі Еўрапейскі Марш адным з крокаў у бок Еўропы.

Артур Клінаў лічыць, што Беларусі даўно час вызначыцца. Ён падкрэсліў, што апошняе дзесяцігоддзе краіна знаходзіцца ў стане паўзы і нявызначанасці і ніяк не можа вырашыць, з кім яна – з Еўропай, Захадам, Усходам, Еўразіяй. «Я лічу, час ужо зрабіць гэты выбар, безумоўна, на карысць Еўропы», – сказаў мастак.

На яго думку, акцыі такога чыну «паказваюць Еўропе жаданне Беларусі ісці ў Еўразвяз», а з другога боку яны з'яўляюцца «мабілізуючым фактарам унутры самой краіны для партый, дэмсілаў, для ўсяго грамадства».

Дзеянні, якія робіць афіцыйны Менск у дачыненні арганізатараў Еўрапейскага Марша, Артур Клінаў назваў «неэфектыўнымі і бессэнсоўнымі».

Ва ўсялякім выпадку акцыя адбудзецца, лічыць мастак. А што тычыцца іміджу Беларусі, то рэакцыя ўлад яго псуе.

Сам Артур Клінаў сказаў, што збіраецца ўдзельнічаць у Еўрапейскім Маршы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках