«Хоць мне ўжо 70 гадоў, я хачу ў Эўропу!»
1- 13.10.2007, 14:03
“На Эўрапейскі Марш трэба ісьці па закліку сэрца, таму што мы беларусы. І я пэнсіянэр, але я прыеду на марш. Толькі я прашу Бога, малю, каб на гэта сьвята, на Пакровы, было добрае надвор’е, як 25 сакавіка, на Дзень Волі. Дай Бог. Толькі будзем стаяць да канца, да перамогі, пакуль маё сэрца будзе біцца. Хоць мне ўжо 70 гадоў, я хачу ў Эўропу!”, -- такі тэлефонны званок паступіў на “Радыё Свабода” ў перадачу “Званок на Свабоду” напярэдадні Еўрапейскага Марша ў Менску.