10 студзеня 2025, Пятніца, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэгіянальныя актывісты прыедуць на Эўрапейскі Марш!

4

Напярэдадні “Эўрапейскага маршу” ў рэгіёнах Беларусі затрымалі й арыштавалі больш за дваццаць пяць дэмакратычных актывістаў. Ці прыедуць людзі з рэгіёнаў на Эўрапейскі Марш? Адказы з Горадні, Пухавічаў і Пінску запісаў карэспандэнт “Радыё Свабода”.

У Горадні арыштавалі ўжо шасьцёх грамадзкіх актывістаў. Некаторых іншых, як кажа сябар Беларускага Хэльсынскага камітэту Раман Юргель, перасьледуе міліцыя:

“А сёмай раніцы на хатні тэлефон быў званок зь міліцыі. Я палічыў непатрэбным гаварыць з тымі, якія хлусяць у судах і цынічна затрымліваюць актывістаў апазыцыі. На Эўрапейскі Марш прыедуць тыя актывісты, што маюць сумленьне”.

Раман Юргель кажа, што Гарадзеншчына на Эўрапейскім Маршы будзе прадстаўленая шырока:

"Рэпрэсіі, якія прайшлі ў Горадні, канечне, выклікалі страх у шараговых грамадзянаў. Але ж тыя людзі, у асноўным маладыя, хто жадае паехаць, абавязкова даедуць”.

Ад Меншчыны найвялікшыя групы арганізаваныя ў Барысаве, Маладэчне, Слуцку, Салігорску.

Пра пляны актывістаў, якія жывуць у невялікіх райцэнтрах, апавядае Алесь Васьковіч — старшыня Пухавіцкай рады БНФ:

“Адтуль таксама ёсьць нямала людзей, якія будуць удзельнічаць у гэтым мерапрыемстве. Вельмі добрая задума маршу — папулярызацыя тых прапановаў, якія Эўропа вылучыла для Беларусі. Ніхто ня хоча жыць у таталітарнай дзяржаве. Вядома, што моладзь прывабліваюць больш ідэі інтэграцыі ў Эўропу, чым аб’яднаньне з Расеяй. Будзем спрабаваць усялякімі шляхамі прабрацца ў Менск”.

На Берасьцейшчыне напярэдадні асудзілі моладзевых актывістаў Юрку Бакура і Інгу Абрамаву. Але, як лічыць сябра руху “За Свабоду” Вадзім Макееў, КДБ і міліцыі ня ўдасца ізаляваць у рэгіёне іншых удзельнікаў Эўрапейскага Маршу:

“Ёсьць некалькі групаў. Групы між сабой не кантактуюць. Нам гэта патрэбна для бясьпекі. Будзем спрабаваць усялякімі шляхамі прабрацца ў Менск. Я мяркую, што ўжо зьмяніць нічога немагчыма.Мы — моладзь. Мы — сьвядомая моладзь. Кіраваць заўтра гэтай краінай толькі нам. Гэта наша будучыня. Гэта наша краіна”.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках