10 студзеня 2025, Пятніца, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Гавэл: «Перакананы, што вашыя намаганьні скончацца перамогай»

Вацлаў Гавэл: «Перакананы, што вашыя намаганьні скончацца перамогай»

Былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел зьвярнуўся да беларусаў напярэдадні Еўрапейскага Маршу, які адбудзецца сёння ў Менску: “Паважаныя сябры, удзельнікі сёньняшняй дэманстрацыі! Я, Вацлаў Гавэл, рады вас сардэчна вітаць з Прагі. Хачу вас запэўніць, што ня толькі я, але й шмат маіх суайчыньнікаў падтрымліваюць вашу барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў вашай краіне”.

“Перакананы, што вашыя намаганьні скончацца перамогай. Лічу вельмі важным, што вы бачыце сваю будучыню ў Эўропе і хочаце, каб Беларусь зь цягам часу далучылася да Эўрапейскага зьвязу. Я заўсёды лічыў, што ў склад аб’яднанай Эўропы павінны ўваходзіць Беларусь і Україна, а іхная мяжа з Расеяй павінна быць мяжой двух раўнапраўных супрацуючых партнэраў – Эўрапейскага зьвязу і Расейскай фэдэрацыі. Вельмі спадзяюся, што ваш марш ня будзе мець за наступствы далейшыя рэпрэсіі, а, наадварот, дапаможа іншым вашым суаўчыньнікам усьвядоміць важнасьць удзелу грамадзтва і грамадзянскай супольнасьці ў пабудове лепшага жыцьця і лепшага сьвету”, -- заявіў Вацлаў Гавел.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках