Статкевіч: Еўрапейскі Марш – пачатак шляху беларусаў у свабодную Еўропу
- 14.10.2007, 19:40
Еўрапейскі Марш сведчыць пра волю беларускага народа быць у адзінай Еўропе. Пра гэта заявіў Мікола Статкевіч – лідэр Еўрапейскай Кааліцыі і кіраўнік аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
Ён адзначыў, што Еўрапейская кааліцыя была створаная чатыры гады таму. Па словах Статкевіча, беларускаму народу неабходна рабіць выбар паміж Расеяй, "якая ўсё больш становіцца азіяцкай краінай, і свабоднай Еўропай". Еўрапейскі Марш – пачатак шляху беларусаў у свабодную Еўропу, падкрэсліў Статкевіч.