Аляксандр Мілінкевіч: «Будучыня Беларусі прадвызначаная, і яна – у адзінай Еўропе»
- 14.10.2007, 19:52
Лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 вынікі Еўрапейскага Марша, які адбыўся 14 кастрычніка, лічыць, што акцыя прайшла паспяхова. На думку палітыка, "прынцыпова важнае тое, што людзі, нягледзячы на арышты дэмакратычных актывістаў і іншыя дзеянні ўлад па запалохванні насельніцтва, усё ж не пабаяліся прыйсці менавіта на плошчу Каліноўскага, каб прайсці па праспекце і такім чынам прадэманстраваць, што "мы не баімся, у нас ёсць годнасць, грамадзянская пазіцыя і воля да перамогі".
"У Беларусі ўжо дастатковая частка грамадства, я б сказаў, большасць, разумее, што далей так жыць нельга. Асабліва прыемна, што сярод тых, хто прыйшоў, большасць – гэта моладзь. Яны хочуць жыць у Еўропе і па агульнаеўрапейскіх каштоўнасцях, а гэта значыць, што будучыня Беларусі ўжо прадвызначаная, і яна – у адзінай Еўропе," – заявіў Аляксандр Мілінкевіч.