banner1 banner1 banner1

15.10.2007

Еўропа падтрымала нас (Фота) важная навіна фатаздымкі 7

16:13, — Палітыка

14 кастрычніка беларусаў, якія ўзялі ўдзел у Еўрапейскім Маршы ў Менску, падтрымалі суайчыннікі і аднадумцы ў розных гарадах Еўропы.

У Брусэлі адбылося спецыяльнае мерапрыемства для жадаючых у прамым эфіры сачыць за падзеямі ў беларускай сталіцы, якое арганізавала і правяла няўрадавая арганізацыя «Офіс за дэмакратычную Беларусь». У Бельгіі сабраліся прадстаўнікі еўрапейскіх структур, недзяржаўных арганізацый і беларускай дыяспары ў гэтай краіне. Удзельнікі падтрымалі імкненні беларусаў прыняць 12 прапаноў, якія высунуў Еўразвяз для ўключэння краіны ў Еўрапейскую палітыку добрасуседства. Гаварылася таксама пра салідарнасць з тымі, хто падзяляе каштоўнасці свабоднай і дэмакратычнай Еўропы, паведамілі «Белорусские новости».

Цікавасць, які прадэманстравалі ўдзельнікі мерапрыемства ў Брусэлі, гаворыць пра агульную зацікаўленасць міжнароднай супольнасці да падзей у Беларусі і надзеі на яе дэмакратычнае развіццё, адзначае «Офіс за дэмакратычную Беларусь».

Сваю салідарнасць з беларусамі ў гэты дзень таксама выказалі падчас дэманстрацый у Празе. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «CTK», каля 40 чалавек сабраліся на адной з цэнтральных плошчаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі і лозунгамі «Беларусь – у Еўропу!». Удзельнікі акцыі выказалі падтрымку беларускай еўраінтэграцыі, а таксама заявілі пра тое, што ў будучыні Беларусь павінна стаць сябрам ЕЗ і НАТА. Еўрапейскі Марш у Менску яны назвалі «пачаткам беларускага шляху ў свабодную аб'яднаную Еўропу».

У акцыі ў Варшаве ўзялі ўдзел каля сотні беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў польскіх ВНУ ў рамках праграмы імя Кастуся Каліноўскага, а таксама палякі. Мерапрыемства падтрымаў дэпутат Еўрапарламента, польскі палітык Януш Анышкевіч, які заявіў пра тое, што спрабаваў правесці гэты дзень у Менску, аднак, яму было адмоўлена ва ўездзе.

Удзельнікі акцыі прайшлі па цэнтры польскай сталіцы з бел-чырвона-белымі сцягамі. Пасля іх чакаў канцэрт: беларускія студэнты выконвалі хіты беларускіх рок-гуртоў. Пад песню N.R.M. «Паветраны шар» моладзь выпусціла ў неба паветраныя шары з сімволікай Еўразвяза.

Еўрапейская і амерыканская прэса шырока асвятляла Еўрапейскі Марш у Менску. Публікацыі пра тое, што ў беларускай сталіцы прайшла дэманстрацыя салідарнасці беларусаў з ідэяй еўраінтэграцыі з'явіліся нават у газетах і на інтэрнэт-парталах Аўстраліі, Ірана і Новай Зеландыі.

Правядзенне Еўрапейскага Марша ў Менску падтрымалі прадстаўнікі ўрадаў еўрапейскіх краін, ЗША, а таксама Еўракамісіі і Еўрапарламента. Яны таксама асудзілі затрыманні актывістаў апазіцыі і арганізатараў напярэдадні дэманстрацыі.

Варшава

Варшава

Варшава

Варшава

Варшава

Варшава

Варшава

Варшава

Прага

Прага

Напісаць каментар (7)


Экспарт

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта


Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  22.05.12  23.05.12
EUR10 510.0010 420.00
USD8 230.008 140.00
RUB264.00262.00

Надвор'е ў Беларусі

   23.05   24.05 
Брэст Гроза+28
+13
Ясно+21
+9
Віцебск Небольшой дождь+20
+7
Солнечно+17
+7
Гомель Ясно+27
+12
Ветренно+20
+10
Гродна Небольшой дождь+23
+11
Солнечно+18
+8
Мінск Дождь+23
+8
Ветренно+18
+6
Магілёў Дождь+23
+8
Солнечно+17
+7

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: