31 лiпеня 2024, Серада, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улада баіцца Кастуся Каліноўскага

Улада баіцца Кастуся Каліноўскага

Аўтобус з дэмакратычнымі актывістамі, якія напярэдадні Дня памінання продкаў (Дзяды) ехалі з Менска ў мястэчка Свіслач на магілу героя беларускага нацыянальна-вызваленчага руху Кастуся Каліноўскага, 27 кастрычніка быў двойчы затрыманы супрацоўнікамі міліцыі – у Дзяржынску і Баранавічах. Сярод затрыманых – намеснікі старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і Юры Хадыка.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Віктар Івашкевіч, аўтобус з актывістамі быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. Па словах міліцыянтаў, ім нібыта паступіў ананімны званок наконт таго, што дадзены аўтобус збіраўся перасекчы беларуска-літоўскую мяжу.

Апазіцыянераў адвезлі ў Дзяржынскі РАУС, дзе пратрымалі тры гадзіны. Праверыўшы дакументы і перапісаўшы дадзеныя ўсіх пасажыраў, людзей вызвалілі, і яны здолелі працягнуць свой шлях.

Аднак у Баранавічах аўтобус быў зноў затрыманы. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр «Моладзі БНФ» Алесь Каліта, затрыманне зноў рабтлі супрацоўнікі ДАІ. Гэтым разам яны заявілі, што ім нібыта паступіў званок, што ў гэтым аўтобусе перавозяцца наркотыкі і спірт. Аўтобус утрымліваўся ва УУС Баранавіцкага райвыканкама дзве гадзіны.

Пасля паўторнага затрымання актывісты вырашылі не працягваць свой шлях, бо толькі ў аддзяленнях міліцыі ім давялося правесці 5 гадзін, і вярнуліся ў Менск.

Па словах намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, яму вядома, што сёння пад Менскам быў таксама затрыманы турыстычны аўтобус, у якім людзі ехалі на экскурсію ў Косава – на радзіму яшчэ аднаго героя беларускага нацыянальнага руху Тадэвуша Касцюшкі. Турыстаў пратрымалі 30 хвілін…

На фота: Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Менску прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый. Кастрычніцкую плошчу, дзе прайшлі акцыі, дэманстранты перайменавалі ў плошчу Каліноўскага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках