9 студзеня 2025, Чацвер, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады аспрэчваюць чуткі пра малочны крызіс

Малака ў Беларусі вырабляецца дастаткова, каб задаволіць патрабаванні насельніцтва ў поўным аб'ёме – заявіў БелТА службовец Мінселгаспроду Уладзімір Кашнікаў, каментуючы інфармацыю пра магчымы малочны крызіс, якая з'явілася на днях у СМІ.

Што тычыцца масавага продажу беларускага малака ў Расею, то, па словах спадара Кашнікава, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання не падпісваў дазволу аб рэалізацыі малочнай сыравіны ў расейскія рэгіёны нікому. Экспарт малочнай прадукцыі ў РФ здзяйсняецца ў планавых аб'ёмах.

У Міністэрстве гандлю таксама пацвердзілі, што дэфіцыту малочнай прадукцыі на ўнутраным рынку Беларусі няма. Цяжкасці з пастаўкамі ўзніклі толькі ў Менску, але на дадзены момант прынятая пастанова Савета Міністраў аб дадатковых пастаўках сыравіны на сталічныя малаказаводы з іншых рэгіёнаў краіны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках