9 студзеня 2025, Чацвер, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыйцы купяць беларускага мабільнага аператара

Аўстрыйская тэлекамунікацыйная кампанія Telekom Austria пагадзілася набыць 70% акцый кіпрскай SB Telecom Ltd, якой належыць беларускі мабільны аператар MDC, які працуе пад гандлёвай маркай Velcom, амаль за 700 мільёнаў еўра ($1,04 мільярда), паведаміла ў сераду аўстрыйская кампанія.

"Па гэтым пагадненні MDC ацэньваецца амаль у 5,9 разоў больш, чым чаканы ў 2008 годзе прыбытак кампаніі да выплаты падаткаў, працэнтаў, пераацэньванні і амартызацыі (EBITDA)", – гаворыцца ў заяве кампаніі.

Telekom Austria таксама паведаміла, што склала апцыйнае пагадненне на астатнія 30% акцый кампаніі, тэрмін якога мінае ў чацвёртым квартале 2010 года, а сума складае 320 мільёнаў еўра.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках