9 студзеня 2025, Чацвер, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеці рэпрэсаваных просяць пабудаваць капліцу насупраць КДБ

3 кастрычніка менчукі – дзеці былых палітрэпрэсаваных Уладзімір Раманоўскі і Сяргей Ханжанкоў падалі заяўку на імя старшыні Менгарвыканкама Міхаіла Паўлава з просьбай дазволіць ім правядзенне "грамадскага мемарыяльнага мерапрыемства" 29 кастрычніка – у Дзень памяці ахвяр сталінізму ў Беларусі. Заяўнікі, у прыватнасці, просяць дазволу ўлад на ўсталяванне часовай капліцы на перакрыжаванні вуліцы Гарадскога Вала і праспекта Незалежнасці або насупраць будынка КДБ.

У заяўцы адзначаецца, што ў 2007-м годзе з ініцыятывы грамадскага аргкамітэта па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскага рэжыму ў Менску праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю кульмінацыі рэпрэсій 1937 года, сімвалізуючага па сваёй жорсткасці ўвесь перыяд бальшавіцкага тэрору. Пры гэтым дата 29 кастрычніка мае адмысловае значэнне, бо менавіта ў гэты дзень 70 гадоў таму ва ўнутранай турме НКВД (так званай "амерыканцы"), былі адначасова расстраляныя каля 100 найбольш выбітных дзеячаў краіны. Усталяванне каля будынку КДБ часовай капліцы з'яўляецца часткай мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай трагічнай даты.

Варта адзначыць, што Уладзімір Раманоўскі нарадзіўся ў 1941 годзе ў Сеўлаге Магаданскай вобласці Расеі. Яго бацька і маці ў 20-гадовым узросце былі рэпрэсаваныя адпаведна ў 1936 і 1938 гады, а пасля рэабілітаваныя. Сяргей Ханжанкоў нарадзіўся ў 1942 годзе на Калыме (Расея). Яго бацька быў рэпрэсаваны ў 1935 годзе і рэабілітаваны толькі пасля смерці Іосіфа Сталіна.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках