9 студзеня 2025, Чацвер, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Гавал: Каб перамагчы, трэба аб'яднацца

У аўтарытарных краінах усе, хто хоча перамен да лепшага, павінны абавязкова аб'ядноўвацца і толькі сумесна змагацца за свабоду – такую выснову можна зрабіць з выступу экс-прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі Вацлава Гавала 1 кастрычніка ў цэнтры ім. Сахарава ў Маскве.

«Досвед наш сведчыць пра тое, што ў пэўны момант існавання напаўтаталітарнага, таталітарнага, посттаталітарнага, аўтарытарнага рэжыму ўсе тыя, хто хоча перамен да лепшага, павінны свабодна аб'яднацца», – падкрэсліў чэшскі палітык.

Гавал адзначыў, што дэмакратам аўтарытарных краін, у тым ліку Беларусі, трэба, найперш, навучыцца рэгуляваць асабістыя амбіцыі. У гэтым выпадку ў іх ёсць шанец аб'яднацца. Прычым, галоўная мэта – знайсці згоду з нагоды таго, якой павінна быць дэмакратыя. А яна, найперш, павінна адпавядаць традыцыям краіны. Акрамя таго, павінна існаваць развітая грамадзянская супольнасць, бо без яе дэмакратыя з'яўляецца фармальнай.

Вацлаў Гавал звярнуў таксама ўвагу на такі важны момант для апазіцыі як ацэнка сваёй працы. У гэтай справе ні пры якіх абставінах нельга спыняцца, параіў чэшскі дэмакрат. У якасці прыкладу ён прывёў працу праваабарончага таварыства «Хартыя – 77». Па словах Вацлава Гавала, шматлікія рэчы арганізацыя рабіла таму, што лічыла іх правільнымі, неабходнымі. Больш за тое, яе ўдзельнікі не разлічвалі на тое, што ахвяры, якія яны прыносяць, будуць калісьці «падлічаныя», а іх узнагародзяць.

Актуальным сёння, на думку Вацлава Гавала, з'яўляецца выдзяленне дэмакратамі некаторых тэм для прыцягнення ўвагі краін Захаду. Для Беларусі гэтая тэма – вызваленне палітвязняў і спыненне пераследу па палітычных матывах.

«Калі мы давалі прачытаць маладым сімпатычным галандскім, нямецкім змагарам за мір прысуды, па якіх атрымлівалі тэрміны нашы паплечнікі – гэта было больш красамоўна, чым чытанне шматгадзінных лекцый», – сказаў чэшскі палітык.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках