9 студзеня 2025, Чацвер, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў чакае ад Менска тлумачэнняў за дэпартацыю палітыка

Афіцыйны Кіеў дагэтуль не атрымаў ад беларускага боку растлумачэнняў, па якой прычыне ў верасні на тэрыторыю Беларусі не быў дапушчаны ўкраінскі палітык Эдуард Каваленка, лідэр партыі «Спас». Пра гэта «Новому Региону» заявіў спікер МЗС Украіны Андрэй Дзешчыца.

Як ужо паведамляў «Новый Регион», Каваленка быў затрыманы беларускімі памежнікамі, калі спрабаваў транзітам праз Беларусь патрапіць у Санкт-Пецярбург. Пры праходжанні пашпартнага кантролю на мяжы Украіны і Беларусі беларускія памежнікі папрасілі Каваленку выйсці з вагона, паведаміўшы, што ў іх базе дадзеных насупраць яго прозвішча значыцца грыф «ДДД». «Што гэта значыць – мне не растлумачылі, але намякнулі, што я персона нон-грата», – гаворыць лідэр партыі «Спас». Каваленку зачынілі ў камеры часовага ўтрымання, дзе ён правёў больш за тры дні. Пасля гэтага да яго прыйшлі прадстаўнікі беларускіх спецслужб і пад канвоем даставілі і пасадзілі ў цягнік, які ішоў у Кіеў. Ніякіх тлумачэнняў зноў-такі не было, паведамляе ўкраінскае агенцтва «Новый Регион».

Пасля інцыдэнту Каваленка звярнуўся ў МЗС, а таксама ў амбасады Беларусі і Расеі, каб даведацца пра сапраўдныя прычыны свайго нядопуску.

Спікер знешнепалітычнага ведамства Украіны Андрэй Дзешчыца паведаміў «Новому Региону», што пасля звароту Каваленкі было дадзенае адпаведнае даручэнне і амбасадзе Украіны ў Беларусі.

«Наша амбасада звярнулася ў памежную службу Беларусі за растлумачэннямі», – паінфармаваў Дзешчыца.

Зрэшты, беларускі бок на запыт амбасады дагэтуль не адказаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках