9 студзеня 2025, Чацвер, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанна Ліцьвіна: «Беларусь стане сябрам Эўразьвязу, бо іншага шляху ў нас няма»

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Ліцьвіна абавязкова пойдзе на Эўрапейскі Марш, бо лічыць, што «беларусы ўжо зрабілі свой выбар на карысьць Эўропы, дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды слова. І рана ці позна Беларусь стане сябрам Эўразьвязу, бо іншага шляху ў нас няма». Дарэчы, на яе думку, гэта разумеюць і ў Эўропе:

“12 прапановаў Эўразьвязу па дэмакратызацыі Беларусі – гэта яскравы доказ таго, што Беларусь зараз знаходзіцца ў эпіцэнтры ўвагі Эўразьвязу, гэтымі прапановамі ЭЗ дэманструе сваю адказнасьць і гатоўнасьць да супрацоўніцтва з Беларусьсю, дае магчымасьць Беларусі пачаць працаваць у межах праграм Эўрапескай палітыкі добрасуседзтва. Гэтыя прапановы таксама ёсьць знакам для беларускай грамадзянскай супольнасьці , для незалежных медыяў найперш, гэта, нарэшце, ёсьць доказам таго, што нас сапраўды чакаюць у Эўропе, што Беларусь можа разлічваць на эўрапейскую дапамогу і падтрымку. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, незалежныя сродкі масавай інфармацыі павінны патлумачыць і раскрыць насельніцтву зьмест кожнай з гэтых дванаццаці прапановаў.”

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках