9 студзеня 2025, Чацвер, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юшчанка заклікаў Партыю рэгіёнаў, БЮТ і НУ-НС пачаць перамовы

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка паведаміў, што даў даручэнне Партыі рэгіёнаў, БЮТ і НУ-НС разам з іншымі пераможцамі парламенцкіх выбараў пачаць папярэднія палітычныя кансультацыі па фармаванні парламенцкай большасці і ўрада.

Юшчанка заявіў, што праўдзівая палітычная стабільнасць можа быць дасягнутая з дапамогай узаемаразумення трох асноўных палітычных сілаў, якія, па словах Прэзідэнта, павінны пачаць перамовы, каб сфармаваць асновы большасці ў парламенце і склад урада.

Па словах Прэзідэнта, праўдзівая палітычная стабільнасць у краіне можа быць дасягнутая толькі ў выніку ўзаемаразумення трох найбуйнейшых палітычных сілаў.

З выбараў Украіна павінна выйсці адзінай, заявіў Прэзідэнт.

Ён заклікаў лідэраў палітычных выбараў партый не кіравацца персанальнымі інтарэсам, а кансалідаваць узаемадзеянне вакол нацыянальных прыярытэтаў.

Першапачаткова выступ Прэзідэнта анансаваўся на 12:30. Каля 12:40 прэс-служба паведаміла, што Прэзідэнт выступіць арыентавана ў 13:00, а ў 13:00 паведамілі, што выступ адбудзецца арыентавана ў 13:20-13:30. У 13:30 з'явілася паведамленне, што Юшчанка выйдзе на ганак Сакратарыята ў 14:00. Юшчанка пачаў свой выступ каля 14:40.

Нагадаем, учора Юлія Цімашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам дамовілася адразу пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў выбараў пачаць фармаваць Кабмін і астатнія органы выканаўчай улады.

Раней Цімашэнка і лідэр прапрэзідэнцкага Блока НУ-НС Юры Луцэнка запэўнівалі, што ўсе дамоўленасці паміж гэтымі дзвюма палітычнымі сіламі будуць выкананыя.

Партыя рэгіёнаў выказвала ўпэўненасць, што Прэзідэнт даручыць менавіта ёй, як пераможцы выбараў, фармаваць кааліцыю.

Як паведамлялася раней, на сёння, 3 кастрычніка, запланаваны аднадзённы працоўны візіт Віктара Юшчанкі ў Нямеччыну, дзе ён мусіць узяць удзел у цырымоніі ўручэння штогадовых узнагарод Квадрыга.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках