Милинкевич передает свою премию Северинцу
- 3.10.2007, 17:07
Пражское Общество международного сотрудничества наградило лидеру движения «За Свабоду» Александра Милинкевича премией «За гражданские заслуги» имени Гано Эленбоген. Премия присуждается знаменитым личностям, действия которых отражают дух международного сотрудничества и активную гражданскую позицию.
Аляксандр Мілінкевіч вырашыў перадаць прысуджаную яму прэмію Паўлу Севярынцу.
- Я разглядаю гэтую ўзнагароду як выдатнае прызнанне намаганняў дэмакратычных сілаў Беларусі па ўсталяванню дэмакратыі і свабоды ў нашай краіне, - адзначыў Алякандр Мілінкевіч.
У адпаведнасці з усталяванай традыцыяй лідэр дэмакратычных сіл Беларусі перадае гэтую прэмію Паўлу Севярынцу.
- Я лічу за вялікі гонар перадаць гэтую ўзнагароду Паўлу Севярынцу, выбітнаму маладому палітыку, лідэру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, заснавальніку Маладога Фронта.
Павал з’яўляецца бліскучым лідэрам беларускай дэмакратычнай моладзі. Ягоныя маральныя прынцыпы, хрысціянскія каштоўнасці і адкрытае супрацьстаянне аўтарытарнаму рэжыму - гэта прыклад чалавека нязломнай волі і веры ў перамогу Свабоды і Справядлівасці. Ягоная адданасць дэмакратычным каштоўнасцям, надае яму вялікі аўтарытэт у вачах як маладога пакалення, так і ўсёй беларускай дэмакратычнай супольнасці.
Перакананы, што дзейнасць Паўла будзе служыць узорам грамадзянскай пазіцыі як у Беларусі, так і за яе межамі.
Прэмія “За Грамадзянскія заслугі” імя Гано Эленбоген была заснаваная Пражскім таварыствам міжнароднага супрацоўніцтва ў 2000 годзе. У таварыства ўваходзяць больш за 20 чалавек з розных краін свету. Ганаровы старшыня аб’яднання - былы прэзідэнт Паўднёвай Афрыкі, нобелеўскі лаурэат Фрэдэрык Дэ Клерк.
Прэмія атрымала назву ў гонар маці Прэзідэнта Таварыства, прафесара Марка Эленбогена. Гано Эленбоген вырасла ў пасляваеннай Нямеччыне і усёй сваёй дзейнасцю спрыяла разбурэнню бар'ераў, якія падзялілі людзей.
Сярод атрымальнікаў прэміі Дзяржсакратар ЗША Мадлен Олбрайт, Прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел, Генеральны сакратар НАТА Лорд Робертсан.