«Товарища» і «Народную волю» пералічылі і адпусьцілі
1- 3.10.2007, 17:12
Сёньня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 30 тысяч асобнікаў газэты “Товарищ” і 11 тысяч асобнікаў “Народнай волі”. Начальнік Дубровенскай міліцыі загадаў адвезьці газэты ў райаддзел унутраных справаў.
У міліцыі карэспандэнту “Радыё Свабода” патлумачылі, што газэты затрымалі “для праверкі дакумэнтаў” і праз паўгадзіны вызвалілі.
Аўтобус, які вез наклады газэтаў са Смаленску, дзе яны друкуюцца, спынілі супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі недалёка ад расейска-беларускай мяжы.
“Іх завезьлі ў РАУС Дуброўна. Пералічылі колькасьць накладу. Супаставілі з накладнымі, паглядзелі, што ўсё добра, і адпусьцілі. Можа, не было такой цэнтралізаванай каманды, каб затрымаць нашы газэты. Можа, яны хацелі паглядзець, што было надрукавана ў гэтых газэтах, якая была тэма”, -- паведаміў намесьнік галоўнага рэдактара газэты “Товарищ” Дзьмітры Яненка.