2 красавiка 2025, Серада, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія баскетбалісткі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Еўропы

Увечары 4 кастрычніка на чэмпіянаце Еўропы па баскетболе сярод жанчын, які праходзіць у Італіі, адбыўся чвэрцьфінальны паядынак паміж камандамі Чэхіі і Беларусі. Ва ўпартай барацьбе беларускія баскетбалісткі адолелі чэмпіёнак Еўропы 2005 года з лікам 52:46.

У першай чвэрці падапечныя Анатоля Буяльскага саступілі чэшкам, у другой – вырваліся наперад, у трэцяй – зноў саступілі (39:41), але ў апошняй чвэрці зноў апынуліся наперадзе.

Сярод беларусак самымі дзейснымі сталі Алена Леўчанка (11) і Наталля Марчанка (11). Аднак вырашальнымі сталі кідкі Кацярыны Сныцінай, зробленыя ёй у 4-ай чвэрці. Сярод чэшак самымі дзейснымі былі Весела (11), Куліхава (9) і Віцечкова (9).

У паўфінале 6 кастрычніка беларускам маецца сустрэча з бельгійкамі або іспанкамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках