Сусветныя цэны на нафту істотна выраслі
- 5.10.2007, 11:02
Цэны на нафту на сусветных гандлёвых пляцоўках прадэманстравалі адчувальны рост пасля некалькіх дзён паніжэння.
Вынікі гандлю на біржах кантрактамі бліжэйшага месяца пастаўкі склалі: у Нью-Ёрку на New York Mercantile Exchange (NYMEX) афіцыйная цана ф'ючэрса Light, Sweet Crude Oil (лістапад) вырасла на 1,5 дал. (+1,88%) і ўсталявалася на адзнацы 81,44 дал./барр. пры цэнах па пагадненнях за сесію 78,95-81,70 дал./барр.; у Лондане на InterContinental Exchange Futures (IСE Futures) афіцыйная цана ф'ючэрса IPE Brent Crude (лістапад) павысілася на 1,78 дал. (+2,31%) і ўсталявалася на адзнацы 78,97 дал./барр. пры цэнах па пагадненнях за сесію 76,56-79,28 дал./барр.
Нафтавым катыроўкам аказала падтрымку інфармацыя з ЗША, дзе за тыдзень істотна знізіліся запасы бензіну і цяжкіх дыстылятаў. Паводле дадзеных Мінэнергетыкі ЗША, за апошні справаздачны перыяд паніжэнне запасаў дыстылятаў склала 1,2 млн барр. (135,9 млн барр., што на 8,7% менш, чым на тую ж дату мінулага года), бензіну ў амерыканскім рэзерве стала менш на 0,1 млн барр. (191,3 млн барр., што ніжэй за аналагічны паказчык 2006 г. на 10,4%).
Акрамя таго, сусветныя таварныя рынкі знаходзяцца пад уплывам сітуацыі на рынках валютных. Нафта, як і золата, падаражэла пасля трохдзённага паніжэння на фоне новага паслаблення даляра супраць еўра і іншых асноўных сусветных валют.