2 красавiка 2025, Серада, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус у офісе АГП

5 кастрычніка прыкладна а 11 гадзіне ў прыватным доме ў Гомелі, у якім абласная арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі арандуе офіс, супрацоўнікі УКДБ па Гомельскай вобласці пачалі праводзіць ператрус. У гэты час у будынку знаходзіліся гаспадыня дому Зінаіда Шуміліна, старшыня гарадской арганізацыі АГП Андрэй Толчын і намеснік старшыні абласной арганізацыі АГП Уладзімір Кацора.

Як паведаміў БелаПАН У.Кацора, супрацоўнікі КДБ капітан Андрэй Юревіч і маёр Юры Назарэнка прад'явілі санкцыю пракурора Гомельскай вобласці Алега Палавінкі на правядзенне ператрусу.

"Супрацоўнікі спецслужб паведамілі, што іх цікавіць размнажальная тэхніка і кампутары. Ператрус, па іх словам, праходзіць у рамках крымінальнай справы ў дачыненні асоб, дзеючых ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт". Цяпер вырашаецца пытанне аб нашай прысутнасці пры ператрусе", – адзначыў У.Кацора.

Нагадаем, у верасні УКДБ па Гомельскай вобласці ўзбудзіла крымінальныя справы ў дачыненні моладзевых актывістаў Андрэя Цянюты з Гомеля і Кірылы Атаманчыка з Жлобіна. Супрацоўнікі спецслужб правялі ператрус і канфіскавалі кампутар і аргтэхніку ў светлагорскага моладзевага актывіста Арсеня Ягорчанкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках