2 красавiка 2025, Серада, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН назвала Украіну прывабнай для інвестараў

Украіна ўвайшла ў спіс 20 краін, найбольш прывабных для інвестараў – пра гэта паведамляецца ў новым дакладзе ЮНКТАД, прысвечаным інвестыцыйным перспектывам на 2007-2009 гады, які быў прадстаўлены ўчора ў Еўрапейскім аддзяленні ААН у Жэневе.

У прыватнасці, эксперты адзначаюць рост патокаў прамых замежных інвестыцый у свеце і прагназуюць, што ў самыя блізкія тры гады гэтая тэндэнцыя будзе захоўвацца. Самымі прывабнымі для інвестараў краінамі з'яўляюцца Кітай, Індыя, ЗША, Расея, Бразілія і В'етнам.

У спіс 20 краін, якія стануць найбуйнейшымі атрымальнікамі прамых замежных інвестыцый у 2007-2009 гады, увайшла і Украіна. Яна на 18-м месцы. Аўтары дакладу падрыхтавалі свае высновы, грунтуючыся на выніках апытання 192 найбуйнейшых транснацыянальных карпарацый.

Аўтары дакладу ўпэўненыя, што фінансавая нестабільнасць у свеце і пратэкцыянізм у некаторых краінах не спыняць тэндэнцыю росту прамых замежных інвестыцый, і ў самыя блізкія тры гады гэтыя патокі будуць расці. Эксперты таксама адзначаюць цікавасць інвестараў да краін Усходняй Еўропы і СНД.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках