БЮТ і НУ-НС пачалі перамовы па кааліцыі
- 5.10.2007, 14:24
Па даручэнні Прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі лідэры БЮТ і блока Наша Украіна – Народная самаабарона праводзяць сустрэчу, прысвечаную складанню кааліцыйнага пагаднення.
Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, мэта перамоваў – сцвярджэнне праекту кааліцыйнага пагаднення аб стварэнні дэмакратычнай парламенцкай большасці.
Адным з ключавых патрабаванняў Прэзідэнта да кааліцыі з'яўляецца заканадаўчае ўрэгуляванне дысбалансаў у сістэме дзяржаўнага кіравання, выкліканых канстытуцыйнымі змяненнямі 2004 года і прыняццем у 2007 годзе Закона «Аб Кабінеце Міністраў Украіны».
Нагадаем, 3 кастрычніка Віктар Юшчанка заклікаў ПР, БЮТ, НУ-НС, КПУ і Блок Літвіна пачаць перамовы аб фармаванні кааліцыі.
Напярэдадні лідэр НУ-НС Юрый Луцэнка заявіў пра тое, што НУ-НС мае намер сфармаваць большасць разам з БЮТ і, магчыма, Блокам Літвіна.
У БЮТ таксама заявілі пра тое, што выступаюць за прыцягненне Блока Літвіна да ўдзелу ў кааліцыі паміж БЮТ і блокам Наша Украіна – Народная Самаабарона.