2 красавiка 2025, Серада, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўмін недатыкальны

Сёньня Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу Беларускага Хэльсынскага камітэту на Савет міністраў і Міністэрства фінансаў. Прадстаўнік Саўміна на разгляд справы нават не зьявіўся мпаведамляе “Радыё “Свабода”.

Нагадаем, тры гады таму Беларускі Хэльсынскі камітэт абклалі падаткам на замежную дапамогу паводле праграмы ТАСІС. Між тым, раней з гэтай дапамогі падатак ня бралі. Улада патлумачыла новаўвядзеньне зьменамі ў закон аб падаткаабкладаньні, якія ўнёс парлямэнт.

У БХК арыштавалі маёмасьць, якую ацанілі ў 250 тысяч рублёў. Але галоўнае, кажуць праваабаронцы, суд пастанавіў спагнаць з арганізацыі 155 мільёнаў рублёў падаткаў і штрафаў за іх няўплату. Паколькі грошай на гэта ў бюджэце арганізацыі не было, рахунак БХК арыштавалі, а супраць яе кіраўнікоў завялі крымінальную справу. Потым яе закрылі, але старшыня БХК Тацяна Процька не выключае, што справу ў любы момант могуць аднавіць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках