2 красавiка 2025, Серада, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх школьнікаў не выпускаюць за мяжу

8

Міністэрства адукацыі Беларусі не рэкамендуе міжнародныя абмены школьнікамі. Пра гэта паведаміў міністр Аляксандр Радзькоў 5 кастрычніка падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

На яго думку, "вучань павінен атрымаць сістэмную агульную сярэднюю адукацыю ў сваёй краіне". Напрыклад, па словах А.Радзькова, існавала праграма амерыканскіх грамадскіх арганізацый "Флэкс". "Я, адкрыта скажу, быў яе супернікам і не даў дабро на тое, каб вучні 10–11-х класаў паехалі вучыцца ў амерыканскія школы, бо не было прапісанае, якія ў іх праграмы, дзе яны будуць жыць, хто будзе займацца іх выхаваннем, да чаго іх рыхтуюць. Калі я даю дабро, то адказваю за якасць іх падрыхтоўкі, але ў іншай краіне я гэтага забяспечыць не магу", – заявіў міністр.

Пры гэтым А.Радзькоў зазначыў, што "кароткатэрміновыя абмены з азнаямленнямі з навучальнымі ўстановамі на адзін-два месяцы дапушчальныя". Студэнтам жа, па яго словах, такія абмены рэкамендуюцца. "У нас шмат такіх праграм: адцягненае навучанне, на дамоўнай аснове па абмене, праходжанне практыкі", – паведаміў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках