26 сакавiка 2025, Серада, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты адбіраюць мабільныя тэлефоны

1

Сёння ў Мядзелі быў затрыманы актывіст Руху “За Свабоду” Зміцер Падрэза. На юнака склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, адабралі мабільны тэлефон, налепкі да Еўрапейскага марша і загадалі з’явіцца ў КДБ.

Міліцыянты спынілі Зміцера Падрэза каля дому бацькоў і запатрабавалі адкрыць сумку. Знайшоўшы там налепкі Еўрапейскі Марш, актывіста даставілі ў Мядзельскі РАУС. У пастарунку на Зміцера склалалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння і адабралі мабільны тэлефон, паведамляе прэс-служба руху “За Свабоду”.

Па словах актывіста, міліцыянты доўга распытвалі, дзе ён узяў налепкі і хто іх друкуе, а пасля загадалі сёння ў другой палове дня прыйсці ў КДБ.

Зміцер адмовіўся адказваць на правакацыйныя пытанні і ісці ў КДБ без павесткі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках