26 сакавiка 2025, Серада, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» мае намер падвысіць цану для Украіны да 180 даляраў

ААТ «Газпром» у панядзелак працягне ў Маскве перамовы па пагашэнні запазычанасці ўкраінскага боку за пастаўлены ва Украіну газ, якая складае больш за 1,3 мільярды даляраў. Паводле неафіцыйных дадзеных, цана можа ўзрасці да 180 даляраў.

Падчас сустрэчы старшыні ўпраўлення Газпрома Аляксея Мілера і міністра паліва і энергетыкі Украіны Юрыя Бойкі будзе абмяркоўвацца пытанне пагашэння запазычанасці і супрацоўніцтва ў газавай сферы.

У суботу, 6 кастрычніка, стала вядома, што «Укр-Газ Энерга» мае намер палову доўгу аддаць газам, назапашаным у падземных сховішчах Украіны. Раней «Нафтагаз» заяўляў, што газу з сховішчаў ва Украіне дастаткова для таго, каб таргавацца з Газпромам па цане на блакітнае паліва.

1 кастрычніка стала вядома, што Газпром можа абмежаваць пастаўкі газу спажыўцам ва Украіне ў выпадку непагашэння наяўных даўгоў у памеры $1,3 млрд.

Намеснік сакратара СНБА Украіны Юры Продан заявіў, што ў Савеце не ведаюць, пра якія даўгі Украіны перад Газпромам ідзе гаворка.

У сваю чаргу, ЗАТ «Укргаз-Энерга» пацвердзіла наяўнасць доўгу перад кампаніяй RosUkrEnergo AG (Швейцарыя) за пастаўлены прыродны газ і заявіла, што вядзе актыўную працу па яго пагашэнні.

Увечары 2 кастрычніка Еўракамісія выступіла з спецыяльнай заявай, у якой заклікала «Газпром» і ўрад Украіны як мага хутчэй вырашыць праблему доўгу і паставак газу.

Пазней лідэр БЮТ Юлія Цімашэнка заявіла, што не дапусціць спынення паставак газу з Расеі ва Украіну ў выпадку прызначэння яе кіраўніком урада краіны.

Пазней «Газпром» заявіў, што дамовіўся з міністрам паліва і энергетыкі Украіны аб пагашэнні ўкраінскага доўгу за газ да 1 лістапада 2007 года.

Першы віцэ-прэм'ер – міністр фінансаў Украіны Мікалай Азараў у той самы час заявіў, што Украіна нічога не вінаватая «Газпрому».

Расейскі Газпром усталяваў з 2006 года цану на газ для Украіны ў памеры 230 даляраў за тысячу кубаметраў. Дзякуючы прыцягненню пасярэдніка – кампаніі RosUkrEnergo, якая змешвае ў трубе расейскі газ са сярэднеазіяцкім – цана на мяжы склала 95 даляраў за тысячу кубаметраў. З 1 студзеня 2007 года ў сувязі з падаражаннем туркменскага газу (да 100 даляраў за тысячу кубаметраў) цана для Украіны паднялася да 130 даляраў. У 2008 годзе, па прагнозе ўкраінскага ўрада, цана складзе 143 даляры.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках