Вы пойдзеце на Еўрапейскі Марш?
57- 8.10.2007, 12:45
Дэмакратычны люд Беларусi рыхтуецца да Еўрапейскага Маршу, якi арганізатары запланавалі на 14 кастрычнiка. На iм, вядома, будзе нагадана пра 12 прапаноў Еўрапейскага Саюза. Мiнула шмат часу, а адміністрацыя прэзідэнта так i не адгукнуўся. Не давяла яна поўны тэкст зварота ЕС да беларусаў нi праз радыё, нi праз тэлебачанне, нi праз дзяржаўныя газеты. У свой час “Народная воля” друкавала зварот Еўрапейскага Саюза да Беларусi. Калi хто не меў магчымасцi пазнаёмiцца — газэта змяшчае дакумент яшчэ раз.
Што Еўрапейскi Саюз можа даць Беларусi
Калi Беларусь стане паўнапраўным удзельнiкам нашай палiтыкi добрасуседства i, такiм чынам паўнапраўным партнёрам ЕС, ЕС зможа дапамагчы палепшыць якасць жыцця беларусаў.
З гэтай мэтай ЕС i Беларусь маглi б працаваць разам дзеля дасягнення наступных паляпшэнняў, якiмi б непасрэдна скарыстаўся беларускi народ:
— спрошчанае наведванне беларускiмi грамадзянамi краiн — членаў ЕС;
— пашыранае трансмежнае супрацоўнiцтва, якое спрыяе большаму ўзаемадзеянню ў эканамiчным развiццi, ахове навакольнага асяроддзя i памежным менеджменце;
— падтрымка беларускай эканомiкi, дапамога ў развiццi малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва i падрыхтоўка беларускiх прадпрыемстваў да далейшых магчымасцяў на Еўрапейскiм рынку. Гэта стварыла б больш працоўных месцаў i забяспечыла лепшыя перспектывы таксама i для маладога пакалення; гэта магло б быць дасягнута праз эканамiчныя рэформы, якiя б зрабiлi Беларусь больш прывабнай для замежных iнвестараў;
— палепшыць сiстэму аховы здароўя i адукацыi, падтрымку ўразлiвых груп насельнiцтва;
— зрабiць дзяржаўнае i мясцовае кiраванне больш эфектыўным для лепшага аказання паслуг насельнiцтву;
— рэфармаваць прававую i судовую сiстэмы з мэтай забеспячэння роўных правоў для ўсiх. Гэта патрабуе незалежных суддзяў, якiя працавалi б у сумленнай i незалежнай манеры, абараняючы правы ўсiх грамадзян i развiццё грамадскай супольнасцi;
— лепшыя эканамiчныя магчымасцi для Беларусi i палепшаныя ўмовы жыцця для яе грамадзян праз развiццё i мадэрнiзацыю транспартнай i энергетычнай сiстэмы. Гэта б палепшыла аўтамабiльнае i чыгуначнае спалучэнне Беларусi з яе суседзямi як часткi агульнаеўрапейскай i, такiм чынам, спрыяла б паездкам людзей i перамяшчэнню тавараў;
— палепшыць стан навакольнага асяроддзя: якасць вады, утылiзацыю выкiдаў, падтрымку ў барацьбе з наступствамi чарнобыльскай катастрофы;
— удзел у супрацоўнiцтве Еўрапейскага маштабу па пытаннях навакольнага асяроддзя, здароўя, стандартаў бяспекi прадуктаў харчавання, умоў працы, авiябяспекi, супрацоўнiцтва ў судовай сферы i iнш. праз удзел у еўрапейскiх праграмах i сяброўства ў еўрапейскiх агенцтвах.
Мы таксама маглi б развiваць больш сувязяў памiж ЕС i Рэспублiкай Беларусь:
— мы спрасцiлi б кантакты праз мяжу i зрабiлi б перасячэнне мяжы прасцей для мясцовых людзей праз супрацоўнiцтва з краiнамi — суседзямi Беларусi;
— беларускiя гарады i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя адзiнкi маглi б супрацоўнiчаць з гарадамi i мунiцыпалiтэтамi ў ЕС, абменьваючыся iнфармацыяй i досведам у сферы аказання паслуг насельнiцтву;
— мы прапанавалi б беларускiм студэнтам больш стыпендый для навучання ва унiверсiтэтах ЕС. Мы заахвочвалi б рэгулярныя i доўгатэрмiновыя абмены i ўстойлiвыя адносiны памiж беларускiмi унiверсiтэтамi i унiверсiтэтамi ЕС на ўсiх узроўнях, уключаючы адмiнiстрацыйны i акадэмiчны;
— у нас бы мог быць блiзкi дыялог i супрацоўнiцтва з дэмакратычна абранымi лiдэрамi Беларусi, дзяржаўнымi службоўцамi i экспертамi па шырокаму колу пытанняў, унутраных i мiжнародных, значных для нас усiх. Беларускi пункт погляду мог бы быць шырэй пачуты на мiжнароднай арэне;
— мы маглi б больш актыўна далучаць прадстаўнiкоў Беларусi — на нацыянальным, рэгiянальным i мясцовым узроўнях, таксама як i беларускiх афiцыйных асоб, акадэмiкаў, навукоўцаў i г.д. да сумеснай працы па вырашэннi агульных, значных пытанняў, падзяляючы i абменьваючыся экспертнымi данымi i ноу-хау ў сферы эканомiкi i гандлю, сучаснага кiравання, вяршэнства закона, iнфармацыi, адукацыi, турызму, культуры, даследаванняў, навукi, энергетыкi, здароўя, сацыяльных пытанняў, навакольнага асяроддзя, транспарту i камунiкацый i iнш.
У нас маглi б быць глыбейшыя эканамiчныя i гандлёвыя сувязi i больш магчымасцяў для бiзнесу:
— лепшы доступ для беларускiх прадуктаў, пры ўмове адпаведнасцi нашым стандартам, да рынку ЕС з 480 мiльёнамi спажыўцоў, што дапамагло б павялiчыць рост беларускага гандлю i iстотна ўзмацнiла б далейшае эканамiчнае развiццё краiны;
— асаблiва ў тэкстыльным сектары Беларусi лепшыя магчымасцi для доступу беларускай тэкстыльнай прадукцыi на Еўрапейскi рынак;
— калi Беларусь уступiць у Сусветную гандлёвую арганiзацыю, гэта павiнна павялiчыць магчымасцi для беларускiх прадуктаў у свеце, уключна i ў ЕС.
Для падтрымкi праграм эканамiчнага i сацыяльнага развiцця Беларусi, мы iстотна павялiчылi б Еўрапейскую фiнансавую дапамогу, i прапанавалi б наш каштоўны досвед у правядзеннi рэформ.
Беларусь да цяперашняга моманту атрымала значна менш фiнансавай дапамогi, чым яе суседзi. Але гэтая сiтуацыя магла б змянiцца i Беларусь атрымала б супастаўна столькi ж дапамогi, колькi i яе суседзi, калi б беларускiя ўлады зрабiлi iстотныя крокi насустрач дэмакратызацыi.
Што ўрад Беларусi можа зрабiць
На жаль, на гэтым этапе палiтыка, якая праводзiцца аўтарытарным рэжымам Лукашэнкi, спыняе нас ад прапанавання Беларусi поўнага ўдзелу ў нашай палiтыцы добрасуседства. Еўрапейскi Саюз не можа прапанаваць паглыбiць гэтыя адносiны з рэжымам, якi пазбаўляе сваiх грамадзян фундаментальных дэмакратычных правоў. Народ Беларусi — самая першая ахвяра iзаляцыi, навязанай яму афiцыйнай уладай, але ён жа будзе першым, хто скарыстаецца перавагамi прапаноў для дэмакратычнай Беларусi.
ЕС жадае падзялiць са сваiмi суседзямi дабрабыт, стабiльнасць, бяспеку, якiмi карыстаюцца яго ўласныя грамадзяне. Гэта патрабуе палiтычных, эканамiчных i адмiнiстрацыйных рэформ ад нашых краiн-партнёраў. Падтрымлiваючы нашых суседзяў у гэтых намаганнях, Еўрапейскi Саюз прапаноўвае палiтычныя, эканамiчныя i гандлёвыя магчымасцi, таксама як i фiнансавую дапамогу краiнам, якiя паважаюць правы чалавека, дэмакратыю i вяршэнства закона. Гэта каштоўнасцi, якiя Беларусь ужо прызнала сама па сваёй уласнай волi як члены ААН, АБСЕ i iншых арганiзацый, але якiя дзеючы беларускi ўрад на практыцы не паважае. Для пабудовы глыбейшых адносiн, якiя мы жадалi б мець памiж ЕС i народам Беларусi, для спынення палiтыкi самаiзаляцыi, якую беларускi ўрад навязаў сваiм грамадзянам, мы гаворым, што беларускiм уладам трэба, па-першае, i галоўным чынам:
1. Паважаць права народа Беларусi выбiраць сваiх лiдэраў дэмакратычным шляхам — iх права чуць усе меркаваннi i бачыць усiх кандыдатаў на выбары; права апазiцыйных кандыдатаў i груп падтрымкi праводзiць кампанii без прыгнёту, судовага пераследу або турэмнага зняволення; незалежнае назiранне за выбарамi, беларускiмi няўрадавымi арганiзацыямi ўключна; права волевыяўлення i права на справядлiвы падлiк галасоў.
2. Паважаць права народа Беларусi на незалежную iнфармацыю, i выказвацца вольна, напрыклад, дазваляючы журналiстам працаваць без прыгнёту або судовага пераследу, не зачыняючы газеты i не перашкаджаючы iх распаўсюджванню.
3. Паважаць правы недзяржаўных арганiзацый як жыццёва важнай часткi здаровай дэмакратыi — больш не ўскладняць iх легальнае iснаванне, не прыгнятаючы i не пераследуючы сябраў грамадскiх арганiзацый, i дазваляючы iм атрымоўваць мiжнародную дапамогу.
4. Вызвалiць усiх палiтычных зняволеных — сябраў палiтычных апазiцыйных партый, сябраў НДА i простых грамадзян, арыштаваных падчас мiрных дэманстрацый i мiтынгаў.
5. Належным чынам i незалежна расследаваць або перагледзець выпадкi са знiкненнем людзей.
6. Забяспечыць права беларусаў на незалежную i непрадузятую судовую сiстэму — з суддзямi, незалежнымi ад палiтычнага цiску, без самаўпраўнасцi i галаслоўнага крымiнальнага судовага пераследавання або палiтычна-матываванага судовага прысуду як зняволенне ў турму грамадзян, якiя мiрна выказваюць свой пункт погляду.
7. Спынiць адвольныя арышты i затрыманнi, дрэннае абыходжанне з людзьмi.
8. Паважаць правы i свабоды тых беларускiх грамадзян, якiя адносяцца да нацыянальных меншасцяў.
9. Паважаць правы беларусаў як працаўнiкоў — iх права ўступаць у прафсаюзы i права прафсаюзаў працаваць на абарону правоў людзей.
10. Паважаць правы беларусаў як прадпрымальнiкаў ажыццяўляць дзейнасць без празмернага ўмяшання ўлад.
11. Далучыцца да адмены смяротнай кары ўслед за iншымi народамi Еўропы.
12. выкарыстаць падтрымку, якую АБСЕ, ЕС i iншыя арганiзацыi прапаноўваюць Беларусi для дапамогi ў выкананнi правоў сваiх грамадзян.
ЕС знаходзiцца ў гатоўнасцi аднавiць свае адносiны з Рэспублiкай Беларусь i яе народам, як толькi беларускi ўрад прадэманструе павагу да дэмакратычных каштоўнасцяў i асноўных правоў народа Беларусi.
Мiж тым Еўрапейскi Саюз працягне забяспечваць фiнансаванне для Беларусi для аказання дапамогi рэгiёнам, пацярпелым ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы або для падтрымкi ў барацьбе супраць гандлю людзьмi, у прыватнасцi, супраць гандлю жанчынамi ў Еўропе.
У той жа самы час ЕС працягне працу ў напрамку доступу беларусаў да незалежнай iнфармацыi, такiм чынам, даючы iм магчымасць пачуць усе бакi аргументаў, перш чым яны зробяць свае высновы. ЕС працягне падтрымлiваць друкаваную прэсу i транслiраванне незалежных тэле- i радыёпраграм для Беларусi. ЕС таксама будзе прывiтаць i забяспечваць фiнансавую падтрымку беларускiм студэнтам, якiя вучацца ў Еўрапейскiх унiверсiтэтах.