26 сакавiка 2025, Серада, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яраслаў Раманчук: Абрамовіч сур'ёзна прыцэньваецца да менскай нерухомасці

1

Цалкам верагодна, што ў самай блізкай будучыні ў сталіцы з'явяцца «абрамовічскія» кварталы. Ва ўсякім разе, гэтага абсалютна не выключае вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук.

«Паводле маёй інфармацыі, Раман Абрамовіч падчас свайго нядаўняга візіту ў Менск, у першую чаргу, прыцэньваўся да менскай нерухомасці, і, найперш, да «Менск-сіці», які цяпер будуецца, агульным коштам 30 мільярдаў даляраў, – заявіў «Белорусскому партизану» Раманчук. – Для адмывання грошай Абрамовіча лепшага месца, чым Менск, і прыдумаць складана. Што тычыцца чутак пра магчымую куплю расейскім мільярдэрам беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, то, на мой погляд, гэта малаверагодна. Раману Абрамовічу куды выгодней проста пампаваць сюды нафту па цэнах, якія задавальняюць расейскіх пастаўшчыкоў і беларускіх партнёраў, а прыбытак вывозіць за мяжу. Такі метад для гэтага бізнэсмэна больш звыклы».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках